У Ляхавічах супрацоўнікі АДАІ дзяжураць каля школ

Школьнікі пасля зімовых канікул  селі  за парты. Сёння каля школ   раёна дзяжурства нясуць  супрацоўнікі АДАІ. Такая ўвага дзеля папярэджання ДТП з удзелам дзяцей. Бацькам варта праверыць наяўнаць у сыноў і дачок флікераў, нагадаць аб  правілах бяспечных паводзін пры пераходзе дарогі. Растлумачыць, што ні ў якім разе нельга карыстацца тэлефонам, слухаць музыку, калі перасякаеш праезную частку. 

АДАІ нагадвае вадзіцелям аб павышанай увазе на дарозе, асабліва каля ўстаноў адукацыі, аб гатоўнасці да раптоўнага выхаду дзяцей на праезную частку. 

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.