Гарачыня спорту не перашкода

У сустрэчы з гаспадарамі каманда Івацэвіцкага раёна была мацней.

Як сведчаць архіўныя матэрыялы, ды і па ўспамінах «аксакалаў»-балельшчыкаў, раней на афішах, што анансавалі некаторыя з футбольных матчаў, ставілася кідкая прыпіска:»Футбол адбудзецца пры любым надвор’і». Маўляў, ні дождж, ні нейкі іншы кліматычны «фінт» не ў сілах адмяніць гульню. Але не дождж, а 30-градусная спёка стала ў мінулую суботу дадатковым сапернікам каманд, што выходзілі на паляну Ляхавіцкага стадыёна ў рамках абласных занальных спаборніцтваў па футболе «Залаты колас». Па дамоўленасці з камандамі, гарачыня вымусіла арганізатараў змяніць часовы фармат: замест 45 стандартных, кожны з таймаў матчаў працягваўся 30 мінут. Разам з гаспадарамі турніру занальны квартэт складаюць таксама прадстаўнікі Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Баранавіцкага раёнаў. Апошнія і завяршылі турнір пераможцамі. Як і валейбольная каманда нашых бліжэйшых суседзяў, чые спаборніцтвы праходзілі паралельна ў адной з залаў спарткомплексу.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.

One thought on “Гарачыня спорту не перашкода

  • 03/08/2012 в 16:42
    Permalink

    Чырвона-зялёная форма) Як у зборнай Партугалii як раз

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *