З бярозавым смакам

На тэрмометры – «плюсавая», а значыць пачаўся бярозавы сезон. На лясгасаўскіх лесасеках ідзе збор ураджаю. У Ляхавіцкім лясніцтве больш за сотню беластволых прыгажунь экіпіраваны спецыяльнай тарай – поліэтыленавымі мяшкамі.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія нарыхтоўваюць бярозавік па дагаворы падраду, адправілі яго кансерваваму заводу звыш 400 тон.
А ўсе жадаючыя паласавацца першым вясновым ураджаем могуць набыць яго прама ў лесе. Сёлета так разышліся больш за пяць тон бярозавіку.
Майстар лесу Андрэй Крук (на здымку) гаворыць, што ў гэтым годзе сок пайшоў раней, чым звычайна. Нарыхтоўка ідзе з захаваннем усіх патрабаванняў тэхналогіі падсочкі. Галоўная ўмова – не шкодзіць дрэву.

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара