Хлебнае меню «Начы»

Мінулая пятніца ў пасяўным раскладзе ДП «Нача» вызначылася прэзентацыяй тэхнічнай абноўкі. Універсальны комплекс-сеялка нямецкай вытворчасці, які з’явіўся ў гаспадарцы літаральна днямі, выйшаў у поле і ўпэўнена стартаваў як галоўнае звяно адказнейшай сельскагаспадарчай кампаніі.
– У мінулым годзе такі агрэгат дылеры кампаніі «Кёкерлінг» прэзентавалі ў СВК «Ляхавіцкі». Пасеялі азімыя на плошчы 50 гектараў, усходы аказаліся добрымі і дастойна перазімавалі. Вырашылі не адставаць ад суседзяў, набылі навінку ў растэрміноўку і ў наша сельгаспрадпрыемства, – расказвае дырэктар «Начы» Мікалай Тарлюк.

Механізатар Алег Кудзіновіч.
Новай сеялкай кіруе Іван Чушаль.

Спецыялісты не толькі прывезлі сеялку ў сельгаспрадпрыемства,
правялі неабходнае тэхнічнае абслугоўванне, але адкарэкцірава-
лі яе работу ў палявых умовах.
І вось новая тэхніка на полі каля Перахрэсця. Прадстаўнік завода Раман Шыкула тлумачыць пра перавагі гэтай сеялкі:
– Яна гарантуе раўнамерную глыбіню задзелкі насення на любой глебе пры высокай скорасці руху. Сашнік праводзіць стужкавую сяўбу. Насенне пнеўматычным спосабам кладзецца ў баразну і ўшчыльняецца нівелятарамі, катком і сеткавай баразной. Такім чынам лепш сілкуецца каранёвая сістэма раслін, і яны менш хварэюць, што істотна ўплывае на ўраджайнасць. Акрамя таго, абслугоўванне менавіта гэтага агрэгата малазатратнае. Дарэчы, за змену працягласцю восем гадзін сеялка апрацоўвае 50 гектараў.
Тым часам магутны трактар, да якога прымацавана абноўка, пад кіраваннем вопытнага Івана Чушаля робіць чарговы круг. Сам механізатар немнагаслоўны:
– Цікава працаваць на такім агрэгаце. Ідзе бясшумна. У нашай справе галоўнае, каб машына была трывалая і без паломак. А вынік убачым ужо на жніве.
Уважліва сочыць за работай прызнанага прафесіянала навабранец «Начы» механізатар Алег Кудзіновіч.
– Мая задача забяспечыць пагрузку ўдабрэння і насення. Стараюся. Разумею, што вясна – час гарачы. На новым месцы мяне ўсё  задавальняе: умовы працы, зарплата, адносіны кіраўніцтва, – гаворыць Алег Кудзіновіч.
Сёлета пасяўны клін «Начы» павялічыўся за кошт сельгасугоддзяў каля Зубелевічаў, Патапавічаў, Каменкі і складае больш за 1120 гектараў. На 620 з іх будуць пасеяны яравыя збожжавыя. Дырэктар Мікалай Тарлюк зазначае, што асноўныя работы на палявым пасяўным стане распачынаюцца цяпер – у першыя дні красавіка. Пакуль працуем на тых участках, дзе глеба не такая цяжкая. Поўная гатоўнасць тэхнікі, кадраў, паліва і пасяўнога матэрыялу, як і захаванне агратэхналогій, – важнейшыя складнікі паспяховай сяўбы.

Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.