В Ляховичском районе на пожаре погиб человек

10 красавіка ў 23.07 выратавальнікі спяшаліся на дапамогу ў аграгарадок Русінавічы на вуліцу Ураджайная —  на другім паверсе жылога  дома гарэла кватэра. Гаспадар памяшкання — вясковец 1961 г.н. загінуў, паведамілі   «Ляхавіцкаму весніку» ў мясцовым РАНС.

– Каля 23 гадзін суседзі з першага паверха двухкватэрніка адчулі запах дыму і адразу патэлефанавалі  ў РАНС. Выратавальнікі прыбылі на месца здарэння і майго аднавяскоўца вынеслі  з кватэры на вуліцу.  Намаганні  медыкаў  рэаніміраваць пацярпелага  не мелі  выніку — магчыма, ён задыхнуўся  ад дыму, —   расказала «ЛВ» падрабязнасці  стараста аграгарадка  Людміла Сідорская.

Вядома, што  на момант пажару мужчына знаходзіўся дома адзін.