Райбальніца і камунгас паказалі клас

На базе Ляхавіцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Я. Купалы адбыўся семінар-вучоба намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце (адказных за арганізацыю ідэалагічнай работы) прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ляхавіцкага раёна.
Ідэалагічная сфера дзейнасці – гэта работа з чалавекам. Ідэолагу неабходна ведаць, што думаюць людзі, які ў іх настрой, чаго яны хочуць, да чаго імкнуцца. Менавіта пра гэта ішла размова падчас вучобы.
На семінары былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раёна. Пераможцам конкурсу ў намінацыі «Працоўныя калектывы арганізацый вытворчай сферы» стаў жылкамунгас, у намінацыі «Працоўныя калектывы арганізацый невытворчай сферы дзейнасці» – райбальніца. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі райвыканкама.