Чытайце, дзеці!

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын запрашае землякоў далучыцца да дабрачыннай акцыі «Кнігі – дзецям».

Калі ў вас ёсць дзіцячыя кнігі, якія даўно не запатрабаваны, падарыце ім другое жыццё. Кнігі можна пакінуць па 27 мая ў любой гарадской ці сельскай школе, аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (вул. Леніна, 54). Літаратура будзе перададзена рабятам са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзецям-інвалідам.