Шырокай жыццёвай дарогі!

Дарагія выпускнікі!

Сёння яркая і хвалюючая падзея для кожнага з вас – дзень развітання са школай, якая дала вам першыя ўрокі жыцця, узбагаціла скарбамі роднай мовы, далучыла да крыніц культуры, падарыла сапраўдных сяброў.
Пройдзены адзін з адказных жыццёвых этапаў, наперадзе – доўгая дарога да новых вяршыняў. І поспех кожнага з вас залежыць ад ініцыятывы, упэўненасці ў сваіх сілах і жадання ісці наперад. Правільна асэнсаваны выбар прафесіі дапаможа кожнаму з вас напоўніць жыццё карыснымі справамі, мноствам цікавых задум і творчых планаў.
Заставайцеся ўдзячнымі настаўнікам і бацькам, якія былі побач з вамі, адкрывалі цудоўны свет ведаў, радаваліся вашым дасягненням.
Дарагія выпускнікі! Шчыра жадаем вам поспехаў, веры ў свае сілы, маральнай стойкасці і душэўнай шчодрасці. Няхай шчаслівай будзе ваша жыццёвая дарога, а творчыя і прафесійныя дасягненні праславяць свой раён, вобласць, краіну. У добры шлях!

Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.