Уменьшился световой день- возросло количество ДТП с участием пешеходов

Са змяншэннем светлавога дня узрасла колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з наездам на пешаходаў. Толькі з пачатку 2012 года на тэрыторыі вобласці з удзелам пешаходаў зарэгістравана 146 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 22 чалавекі загінулі і 132 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 11 ДТЗ учынена нецвярозымі вадзіцелямі. Па віне пешаходаў на тэрыторыі вобласці было здзейснена 70 ДТЗ, у якіх 14 пешаходаў загінулі і 58 атрымалі раненні, 29 аварый на сумленні нецвярозых пешаходаў.
На тэрыторыі нашага раёна адбыліся 2 ДТЗ, у якіх адзін пешаход загінуў, яшчэ адзін быў траўмаваны.
Асноўныя парушэнні, што сталі прычынай здарэнняў на дарозе, — пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад на дарогу, нецвярозы стан пешаходаў і невыкарыстанне імі ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.
Для актывізацыі работы па прафілакыцы і папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з 27 верасня па 7 кастрычніка на тэрыторыі вобласці праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Пешаход», а 28 верасня — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Пешаход, абазнач сябе на дарозе!».
Дарэчы, з 24 па 28 верасня на тэрыторыі раёна праводзіліся рэйдавыя мерапрыемствы пад назвай «Вучэбны аўтамабіль».
Аварыя з удзелам веласіпедыста здарылася на мінулым тыдні ў райцэнтры. На перакрыжаванні вуліц Леніна-Чкалава-Южакова вадзіцель (жанчына, якая зусім нядаўна атрымала вадзіцельскае пасведчанне) не прапусціў веласіпедыста. Апошні з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *