Сімвал адзінства грамадства

Паважаныя ветэраны і ўдзельнікі Вялікай  Айчыннай вайны! Дарагія суайчыннікі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзень Незалежнасці – гэта даніна павагі тым, хто заваяваў Перамогу, гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, накопленае старэйшым пакаленнем дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба. Жадаю спакою ў сэрцах і дабрабыту ў дамах.
Васілій МАРКЕВІЧ, член Савета Рэспублікі.

Шаноўныя землякі!
Віншую вас з дарагім сэрцу святам – Днём Незалежнасці нашай любімай Беларусі і са слаўным юбілеем – 75-годдзем вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзякуй за мір пакаленню пераможцаў, за стваральнасць сённяшняга дня!
Нашчадкі герояў мірнай працай умацоўваюць і будуюць квітнеючую Беларусь – краіну, дзе хочацца жыць.
Жадаю ўсім новых поспехаў, шчасця і радасці.
З павагай, Леанід ЦУПРЫК,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў.