Віншуем вас з 68-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Дарагія землякі! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,шаноўныя жыхары Ляхавіцкага раёна! Шчыра віншуем вас з 68-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Ідзе час, нараджаюцца новыя пакаленні. Адчувальна мяняецца свет, але ніколі не згасне памяць пра гады жорсткіх выпрабаванняў і самаадданай барацьбы, якія ўвянчаліся Вялікай Перамогай. У час Вялікай Айчыннай вайны асабліва яскрава праявіліся сіла духу і гераізм нашага народа, яго высокі патрыятызм, вернасць абавязку і сваёй Радзіме.
Сёння з асаблівай падзякай успамінаем ратны і працоўны подзвігі адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, мужных працаўнікоў тылу. Немагчыма пераацаніць уклад у Перамогу жыхароў нашага раёна, якія самааддана змагаліся з ненавісным ворагам і адчулі ўсе жахі вайны. Дзякуючы вашаму гераізму і мужнасці, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць сёння мірна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў.
Сённяшняе пакаленне ганарыцца гераізмам свайго народа, велічнасцю подзвігу ў імя міру. Няхай людзі ніколі не спазнаюць жахаў вайны і разбурэнняў.
Мы абавязаны памятаць, якой цаной дасталася Перамога, не павінны забываць загінуўшых і тых, хто ўсім смерцям назло застаўся ў жывых. Памятаць, шанаваць і берагчы мір — абавязак удзячных нашчадкаў.
Са святам, дарагія землякі! Няхай заўсёды ўзорам мужнасці, стойкасці і адданасці Айчыне будзе подзвіг народа ў імя Перамогі. Няхай у мірным небе грымяць толькі святочныя салюты. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, любві і клопату блізкіх.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                           РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *