Дарагая наша Перамога!

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Паважаныя землякі!

Дзень Перамогі для ўсіх – асаблівае свята. Яго веліч непадуладная часу. Нізкі паклон усім, хто са зброяй у руках абараняў Радзіму, хто з апошніх сіл працаваў у тыле, аддаючы ўсё фронту, хто ў галодны час пасляваеннай разрухі падымаў краіну з руін. Няхай доблесць і мужнасць пакалення пераможцаў заўсёды будуць арыенцірам у мірнай стваральнай працы на карысць роднай зямлі.
У гэты сапраўды вялікі дзень жадаем поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, веры ў свае сілы, аптымізму і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў. Няхай у кожным доме будзе светла і ўтульна, а ў кожнай сям’і пануюць любоў, шчасце і дабрабыт. Мір нашаму дому!
Са святам, дарагія землякі, з Днём Перамогі!

Раённы выканаўчы камітэт.                                 Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *