Салідны размах малога бізнесу

Прадпрымальніцкая структура нашага раёна даволі развітая: зарэгістраваны і паспяхова дзейнічаюць каля 300 індывідуальных прадпрымальнікаў, 20 фермерскіх гаспадарак, прадпрыемствы малога бізнесу. Яны трывала замацавалі свае пазіцыі ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці, рознічным і аптовым гандлі, аказанні бытавых і транспартных паслуг насельніцтву, грузаперавозках, будаўніцтве, аўтасервісе.
У мінулым годзе створаны 9 новых прадпрыемстваў, большасць з іх “прапісаны” ў сельскай мясцовасці і спецыялізуюцца па гандлі, грузаперавозках, будаўнічых работах і г.д. Добра зарэкамендавалі сябе навічкі: таварыства з абмежаванай адказнасцю “Інвест Пласт Маркет” (вытворчасць вокнаў), прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Дуганаў Строй” (аптовы гандаль будаўнічымі матэрыяламі). Зарэгістраваны таксама фермерская гаспадарка “Ліпнянка-Агра” і сялянская фермерская гаспадарка “Мінічы”. Дарэчы, у 2009 годзе 3 фермерскія гаспадаркі ліквідаваны і адна знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *