Зацверджаны каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў змогуць пачаць барацьбу за галасы выбаршчыкаў 16 сакавіка. Гэта прадугледжана ў каляндарным плане арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Дакумент зацверджаны  21 студзеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

«Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з дня рэгістрацыі кандыдатаў і прадоўжыцца да 24 красавіка ўключна», — паведаміў на пасяджэнні сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Да пачатку перадвыбарнай агітацыі органы ўлады на месцах павінны будуць вызначыць памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і месцы для арганізацыі масавых мерапрыемстваў у падтрымку таго або іншага прэтэндэнта ў дэпутаты. Мікалай Лазавік нагадаў, што па новаму Выбарчаму кодэксу сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі ў гэтых месцах цяпер будуць арганізаваны па заяўнаму прынцыпу. Гэта значыць, што зарэгістраванаму кандыдату дастаткова будзе паведаміць мясцовым уладам пра час і месца сустрэчы, калі яна праходзіць у дазволеных месцах.

Да 16 сакавіка мясцовыя ўлады таксама павінны будуць вызначыцца з месцамі для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага. Згодна з дакументам, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў будзе праходзіць з 14 лютага па 15 сакавіка. Як сказала на пасяджэнні член Цэнтрвыбаркама Надзея Кісялёва, права вылучаць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне. Яны могуць рабіць гэта шляхам збору подпісаў. Спецыяліст нагадала, што згодна з новым Выбарчым кодэксам працэдура збору подпісаў значна спрошчана і ўпершыню ў ходзе маючай адбыцца выбарчай кампаніі пройдзе па новых правілах. У прыватнасці, мясцовыя выканкамы не пазней як 12 лютага павінны будуць вызначыць месцы, дзе забаронена правядзенне пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Распісвацца у падпісных лістах маюць права грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, і грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне. Кожны выбаршчык мае права ставіць подпісы ў падтрымку некалькіх кандыдатаў, але не больш як адзін раз за аднаго кандыдата.

Надзея Кісялёва падкрэсліла, што дату і подпіс у падпісным лісце павінен ставіць асабіста сам выбаршчык. Астатнія даныя (рэквізіты дакументаў, якія засведчваюць асобу) могуць уносіць іншыя людзі, напрыклад, члены ініцыятыўных груп.

БЕЛТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *