Хлебна і хвалебна. Партрэтная галерэя жніва /абноўлена 8 жніўня/

8 жніўня 2019 года. Частка 6

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства  «Жарабковічы» Антон Булаты.

Больш трэцяй часткі раённага намалоту (каля 19 тысяч тон), самая вялікая ўборачная плошча (3089 гектараў), самая высокая ўраджайнасць (62,3 цэнтнера з гектара) – гэта ААТ “Жарабковічы” на жніве. Тут класны хлебаробскі атрад і такія ж класныя хлебаробскія традыцыі, што ілюструецца, падкрэсліваецца, даказваецца “максі-фактамі” ўборачнай. Згадзіцеся, у даным выпадку лічбы гавораць не менш выразна, чым словы.

Жніво не стамляецца называць прозвішчы перадавых хлебаробаў таварыства. На слыху камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, начальнікі ўчасткаў, брыгадзіры, аграномы. І гэта аб’ектыўна, справядліва, заслужана – яны на перадавой, у цэнтры дзеі і падзеі, героі дня, шчырыя рупліўцы, якія кошт хлеба ведаюць не па цэнніках у магазінах і булачных, а па поўнай праграме “цэнаўтварэння”. Па праграме, у якой задзейнічаны сонечныя промні і шчодрыя дажджы, рукі, што не ведаюць стомы, і сэрцы, што чуюць голас зямлі, навуковыя распрацоўкі і практычныя высновы, тэхналагічны расклад і спрадвечная сялянская існасць.

У такой – жніўнай – сітуацыі пра кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў узгадваем не часта. Думаю, гэту недарэчнасць трэба паправіць, таму што гаспадарка слаўная тады, калі гаспадар дбайны. Наконт супрацьлеглага выпадку народ мудра заўважыў : не пытайцеся, які гаспадар, калі вароты падаюць, а колы рыпяць. Дык вось, у “Жарабковічах” колы на хаду і нічога там не рыпіць. А дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Антон Булаты вызначае і настрой, і падыход асабісты і калектыва да справы вельмі лаканічна:
–У нас усё – па сумленні.

Загадчык склада Алена Панічава і намеснік дырэктара ААТ «Жарабковічы» Леанід Варвашэвіч.

Не будзем засяроджваць увагу на тым, наколькі ў гэты час у кіраўніка ненарміраванасць перавышае штатную працягласць рабочага дня. Не станем гаварыць пра “галаўны боль” – надвор’е, ад якога, на жаль, вельмі многае залежыць на хлебнай ніве. Не варта ўзгадваць пра тое, што дырэктар павінен быць і капітанам, і дырыжорам, прычым выдатным, каб атрымліваўся чаканы вынік.
Геаграфія і біяграфія “Жарабковіч” у станоўчай дынаміцы. Сёлета таварыства прырасло тальмінавіцкім адрасам, што азначае новы маштаб дзейнасці, дадатковыя задачы з новымі ўмовамі.

–Для гэтага года ўраджай у нас прыстойны. Але прызнаюся, разлічвалі на большае. Парадавала азімая пшаніца на ўчастку № 1 у Зарытаве, дзе начальнікам Аляксей Навалачка, – за 80 цэнтнераў з гектара. Плануем павялічыць плошчы пад гэту культуру, – расказвае Антон Тадэвушавіч. Раскрывае і “сакрэтныя тэхналогіі” ураджайнага максімума: агранамічная дакладнасць, надзейны калектыў і славутае “па сумленні”. Рэспект дырэктару Булатаму!

Старшыня СВК “Ляхавіцкі” Іван Вітко (другі справа), інжынер па працаёмкіх працэсах Анатолій Герасімовіч, галоўны інжынер Андрэй Новік, галоўны аграном Аляксандр Шымкевіч.

Рэспект і старшыні СВК “Ляхавіцкі” Івану Вітко, пад кіраўніцтвам якога сельгаскааператыў і ў сёлетнім жніве на лідзіруючых пазіцыях. Узорнасць гэтай гаспадаркі прывяла яе, вобразна кажучы, да зорнасці: тут і надоі, і прывагі, і кармавыя адзінкі, і цэнтнеры з гектара просяцца ў падручнікі і практыкумы па жывёлагадоўлі і агранаміі.

Жніво ў “Ляхавіцкім” – гэта хуткасць і якасць, аператыўнасць і бездакорнасць, гэта еднасць думак, памкненняў і намаганняў, гэта выніковасць. Так усталявалася пры старшынстве Аляксандра Вітко, так працягваецца і пры яго пераемніку Іване Вітко. А сёлетнія без малога 45,6 цэнтнера збожжавых з гектара, ды ў пераразліку на бала-гектар, лепш любых слоў прапагандуюць практычную школу СВК. Можа нават і не школу – універсітэт. Мяркую, гэта не перабольшанне.

Намеснік дырэктара ЗАТ “Белпрампрыбор” Андрэй Вараб’ёў (справа) і  камбайнер Мікалай Сокал.

Як не перабольшанне і сцвярджэнне, што жніўныя клопаты не дапускаюць другарадных падыходаў. Запытайце ў намесніка дырэктара ЗАТ “Белпрампрыбор” Андрэя Вараб’ёва пра ўборачныя прыярытэты і пачуеце, як важна арганізаваць работу ў комплексе. У кожнага – у механізатараў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак – свае задачы. І агульная мэта: хлеб трэба ўбраць хутка і без страт. Улічаны рацыянальнасць расстаноўкі сіл, адказнасць і надзейнасць так званага суб’ектыўнага фактара і тэхнікі: усё і ўсе працуюць на жніво. Па два камбайны, грузавыя аўтамабілі, зернесушыльныя комплексы непасрэдна займаюцца хлебаўборкай, а ім у дапамогу тое і тыя, што і хто на службе ўраджаю.

“Белпрампрыбор” плюсуе па ўраджайнасці сёлета ў параўнанні з леташнім вынікам не проста на 14 цэнтнераў з гектара, а больш як на 55 працэнтаў. Ягоныя 38,6 цэнтнераў на круг дарагога вартыя.

Дырэктара ДП “Нача” Мікалай Тарлюк (на пярэднім плане) з механізатарамі прадпрыемства.

…У Сямёнавіча на жніўных палетках усё ў парадку. Гэта сцвярджэнне калегі – пра дырэктара ДП “Нача” Мікалая Тарлюка. З яго даўно атрымаўся вопытны кіраўнік сельгаспрадпрыемства, чыя мэтанакіраванасць і кампетэнтнасць ствараюць аўтарытэт і павагу, а дружалюбнасць выклікае захапленне ўсіх, хто ведае, хто кантактуе з ім. На пытанне пра перадавікоў жніва Мікалай Сямёнавіч называе мноства прозвішчаў. Падалося, што ў гэтым спісе ўсе ўдзельнікі ўборачнай. І ў адрас кожнага ў дырэктара знаходзяцца добрыя словы.

Ураджайнасць збожжавых у “Начы” не рэкордная, аднак вышэй сярэднеабласной — 38,3 цэнтнера на круг. Найбольш парадавала азімая пшаніца, сярэдняя ўраджайнасць якой тут каля 43 цэнтнераў з гектара.
Адначасова са жнівом начаўцы выконваюць дзяржаўны заказ па збожжы. Тарлюк гэту адказную задачу мае намер вырашыць у бліжэйшы час.

…Аўтарытэт кіраўніка вымяраецца не дэцыбэламі камандзірскага голасу, а тым, наколькі пераканаўча гэты голас гучыць, куды ён кліча, што дэкларуе. Але найбольш пра вартасць кіраўніка расказваюць самадастатковасць, надзейнасць, свядомасць калектыву і выніковасць працы. У дачыненні аграрыяў выдатным тэстам на прафпрыгоднасць было і застаецца жніўнае поле. Яно не даруе няўвагі, нелюбві, няклопатаў. І спаўна аддзячвае, калі ўсё гэта — без прыстаўкі «не».

Вольга БАРАДЗІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

6  жніўня 2019 года. Частка 5

▲ Вытворчы ўчастак № 5 ААТ «Жарабковічы» мае тальмінавіцкі адрас. Старшыя камбайнеры Аляксей Зянько, Васілій Акушэвіч, Аляксандр Фаносаў, камбайнеры Валянцін Вялічка і Андрэй Андрусевіч менавіта тут убіраюць зерне і менавіта тут адчулі, што важкасць хлебных палеткаў падрасла. Ураджайнасць у разы вышэйшая за леташнюю! У тым ліку і гэта акалічнасць стымулюе жаданне хутка, якасна, поўна ўбраць ураджай. А яшчэ ўмацоўвае ў перакананні: важкім колас робяць людзі.
▲ Тальмінавіцкі брыгадзір Леанід Цярпіцкі ў жніўную пару выкананне сваіх абавязкаў сумяшчае з дзяжурствам на пажарнай машыне. Забеспячэнне захаванасці ўраджаю – задача першаступеннай важнасці, але вырашаць яе нескладана пры ўмове, што азбука бяспекі засвоена і выконваецца ад «а» да «я».
▲ Настрой і працаздольнасць удзельнікаў уборачнай даволі цесна звязаны з … каларыйнасцю і смакам іх абедаў і падвячоркаў. У СВК «Ляхавіцкі» з гэтым поўны парадак: кормяць хлебаробаў вопытныя повары кафэ «Алеся». Усё свежанькае, апетытнае (такая ўмова нават не абмяркоўваецца) і з дастаўкай у поле. Лепшы тэст на якасць – чыстыя талеркі пасля абеду і задаволеныя твары механізатараў.
А яшчэ ўраджайныя паказчыкі. На не надта высакабальных землях сельгаскааператыва колас урадзіў важкі!
▲ Якім адмысловым майстрам трэба быць, каб трыццацігадовы грузавы ГАЗ паставіць на колы і паспяхова на ім працаваць. Вадзіцель Уладзімір Кулак з «Белпрампрыбора» ўсё гэта ўласнаручна ажыццявіў. І на жніве курсіруе з поля на зерняток – за кожную паездку дастаўляе прыкладна па 5 тон зерня. Простая арыфметыка: каб перавезці (па стане на мінулы панядзелак) 1320 тон, давялося зрабіць за 260 рэйсаў! І гэта не мяжа.

2 жніўня 2019 года. Частка 4


Валянціна ГЕРАСІМОВІЧ.
►Памочнік брыгадзіра брыгады «Русінавічы» СВК «Ляхавіцкі» Валянціна Герасімовіч па спецыяльнасці аграном. А гэта значыць, што хлебаробская жылка ў яе падмацавана прафесійна – і тэарэтычна, і на практыцы. Ураджаем зерневых Валянціна Паўлаўна і яе калегі задаволены.

Віталій  ВАСЮКЕВІЧ і  Аляксандр  ЯСІНСКІ.
▲Адзін з лепшых у гаспадарцы намалотаў на рахунку старшага камбайнера Віталія Васюкевіча і камбайнера Аляксандра Ясінскага. Уборку экіпаж распачаў на рапсе, цяпер убірае ячмень і адразу пераходзіць на пшанічнае поле. За бліжэйшую дзесяцідзёнку ў ДП «Нача» плануюць завяршыць жніво, і ўсе чатыры экіпажы гаспадаркі адчуваюць асабістую адказнасць за тэмпы і якасць уборачнай.

Міхаіл БУРБІЦКІ
►На рахунку аператара зернесушыльнага комплексу СВК «Ляхавіцкі» Міхаіла Бурбіцкага (на здымку) і яго калегі Аляксандра Ходара каля дзвюх з паловай тысяч тон перапрацаванага зерня. Шчыруюць зменамі, кругласутачна. Стамляюцца? Гэта пытанне задаваць недарэчна, таму што расклад прадыктаваны жнівом, таму што і справы, і думкі, і памкненні – пра хлеб, такі надзённы і такі святы.

Аляксандр Цімашок і Вадзім Баранчык
►У СВК «Шлях новы» Аляксандр Цімашок чалавек вядомы. Яго механізатарскі стаж выклікае павагу. На гэтым жніве майстар хлебнай нівы працуе з памочнікам –  камбайнерам Вадзімам Баранчыкам. Дарэчы, Вадзім сёлета закончыў ЛДАК і ўжо залічаны на агранамічны факультэт Баранавіцкага ўніверсітэта.

1 жніўня 2019 года. Частка 3

Аляксандр ПАЖОГА.
►Задаволены ўраджайнасцю, асабліва азімай пшаніцы, начальнік участка №1 ААТ “Шлях новы” Аляксандр Пажога. У гаспадарцы ён больш як два дзясяткі гадоў. Але кожнае жніво здае экзамен на прафпрыгоднасць.
Аляксандр СТРАМАВУС
◄Аляксандр Страмавус адзін з дзесяці  вадзіцеляў ААТ «Жарабковічы», якія гэтымі днямі курсіруюць па маршруце поле-зернеток. Без малога чатыры дзесяткі гадоў за рулём грузавіка. Прызнаецца, што нічога больш каштоўнага, чым хлеб, перавозіць не даводзілася, таму што больш каштоўнага і не бывае.
Арцём ВОЙЦІК.
◄Хутка стане паўнавартасным тэхнікам-механікам Арцём Войцік з Баранавіч. А пакуль пасля заканчэння навучальнага года ў Слонімскім прафтэхкаледжы ён працуе на жніве вадзіцелем, як і летась, у СВК «Ляхавіцкі». Лічыць, што яму пашанцавала з такой выдатнай, па ўласным жаданні практыкай.
Дзяніс ЯФІМЧЫК
▲Старшы камбайнер Дзяніс Яфімчык, які шчыруе на палетках СВК “Ляхавіцкі”, такі ж адказны, працавіты і дасведчы, як і загадчык Ляхавіцкай участковай ветэрынарнай лячэбніцы… Дзяніс Яфімчык, якім наш герой з’яўляецца астатнія адзінаццаць месяцаў года. Ці трэба яшчэ нешта дадаваць для паўнаты вобраза маладога земляка?! Хіба што: падобны расклад паўтараецца ўжо дзевяты ўборачны сезон запар.

Мікалай Кавалёў і  Сяргей Шпак
▼Старшы камбайнер Мікалай Кавалёў і камбайнер Сяргей Шпак экіпажам працуюць пяты жніўны сезон. Сёлета ў СВК «Ляхавіцкі» яны сталі першымі тысячнікамі па намалоце.


Мікалай Камінскі
◄ ►Вадзіцелі «Шляху новага» Мікалай Камінскі і Уладзімір Грыцкевіч у сваёй справе асы, па гуку матора могуць вызначыць стан аўтамабіля. І гэты прафесіяналізм вельмі спрыяе ў гарачыя жніўныя дні. Кожная хвіліна дарагая, кожнае зярнятка павінна быць дастаўлена на месца прызначэння – зернесушыльны комплекс. Страты недапушчальныя, і вадзіцелі іх не дапускаюць.

Уладзімір Грыцкевіч 

Меншую частку шляху на жніўным маршруце застаецца пераадолець  хлебаробам Ляхавіччыны. Меншую, але не менш адказную. Па-ранейшаму патрабуюцца максімальная ўвага, гаспадарлівасць, ашчаднасць.

118 камбайнераў, 62 вадзіцелі, 53 аператары зернесушыльных комплексаў шчыруюць непасрэдна на ўборачнай. 

 Дыктатура тэхналогіі — канстанта. І ўсе намаганні хлебаробаў падпарадкаваны гэтаму.Ужо намалочана 43395 тон зерня.Вольга БАРАДЗІНА.Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

ЧАСТКА 2.

30 ліпеня 2019 года


Іосіф Ламанос, Павел Канцылярчык, Раман Бародзіч

Вы заўважылі, што на  “Партрэтнай галерэі жніва” ёсць вызначальная акалічнасць – нейкая асаблівая задаволенасць, усмешлівасць твараў. Камбайнеры з “БелДана” Іосіф Ламанос і Павел Канцылярчык, якія ўжо пераўзышлі тысячныя намалоты, а таксама Раман Бародзіч – не выключэнне. Справа хлебароба і цяжкая, і адказная, але разам з гэтым – натхняльная і ўдзячная. Для рук яна – праца, для душы – свята.


Юрый Прышчэпа
Першы ў раёне на адвозцы зерня малады вадзіцель ААТ “Жарабковічы” Юрый Прышчэпа ўжо даставіў з поля на зернеток 1677 тон. Сёлетні ўборачны сезон для яго сёмы, але прывыкнуць і адчуць будзённасць жніва не атрымліваецца і, мусіць, не атрымаецца, таму што яно – вянец хлебаробскай справы.

Сяргей Валчок і  Віталій Багдановіч
Прыцягненне хлебнай нівы. Толькі гэтым можна растлумачыць той факт, што лясгасавец Сяргей Валчок і міліцыянер Віталій Багдановіч на час жніва бяруць водпускі і садзяцца за штурвал камбайна – хлебаробствуюць на востраўскай ніве.
Людміла і Мікалай Ламакі ў гэтыя жніўныя дні часцей выступаюць на жніўным полі, чым на сцэне. Яны перакананы, што песенная пяціхвілінка для хлебаробаў – вельмі патрэбны вітамін радасці і актыўнасці.

28 ліпеня 2019 года

Первый старший комбайнер в статусе «молодой», который намолотил тысячу тонн зерна. Это про Павла Канцелярчика из   «БелДана».

27 ліпеня 2019 года


 Михаил Зубик и Владимир Саган из  ЗАО «Белпромприбор» стали первыми  комбайнерами-тысячниками. Герои страды принимали заслуженные поздравления и подарки прямо в поле.

26 ліпеня 2019 года


Заветной  тысячи  достиг  и  водитель ОАО «Жеребковичи» 
Юрий Прищепа. Ответственного и трудолюбивого работника поздравляли тепло и торжественно.

Не заўважыць гэты эпізод уборачнай немагчыма з-за яго знакавасці: ёсць першы тысячнік жніва! Аляксандр Азарчык з «БелДана»  гэты рубеж перасягнуў у мінулую сераду – на сваім «Кейс Пума» роўна столькі зерня перавёз з поля на сушыльны комплекс.

Аляксандр і Сяргей ПІНЧУКІ
►Здымак 1.  
Другі сезон на палетках «Шляху новага» ўбіраюць хлеб у складзе сямейнага экіпажа бацька і сын Пінчукі. Старшы камбайнер – шматвопытны Аляксандр, камбайнер – 
ягоны сын Сяргей разумеюць, наколькі важна забяспечыць аператыўнасць і якасць гэтай работы.
Да апошняга калас-ка! Спрадвечнае хлебаробскае крэда для Пінчукоў і іх калег – 
закон.

Анатолій ДЗЯДОВІЧ
Здымак 2.
Калі чалавек дваццаць дзявяты сезон шчыруе на зернеўборачным камбайне, яго па праву можна назваць сапраўдным хлебаробам. Пры гэтым выпрабаванне жнівом Анатолій Дзядовіч з ААТ «Шлях новы» (здымак 2) успрымае штогод як самы сур’ёзны экзамен на прафесійную сталасць. Калі б існаваў дзённік працоўнай паспяховасці, то на старонках, без сумнення, была б зазначана адна адзнака – «выдатна».
Яшчэ адна выдатная акалічнасць: яго сын Аляксандр далучыўся да справы бацькі і ў сваім адзінаццатым жніве поплеч з аграномам-насенняводам Яўгеніем Камінскім паказвае майстар-клас у складзе маладзёжнага ўборачнага экіпажа (здымак 3). Дарэчы, яшчэ адзін сын Анатолія Дзядовіча Міхаіл таксама заняты на ўборачнай.
Аляксандр ДЗЯДОВІЧ і Яўгеній КАМІНСКІ
Здымак 3
Васілій ЯКУБЕЦ і Раман ДАНІЛЕВІЧ
Здымак 4.
▼На час жніва інжынер станцыі тэхабслугоўвання трактароў райаграсэрвіса Васілій Якубец перасеў на збожжаўборачны камбайн і шчыруе разам з камбайнерам Раманам Данілевічам. Інжынерны падыход да ўборачнай азначае дакладнасць, гаспадарчасць, беражлівасць у адносінах да тэхнікі, часу, ураджаю.
Арцём і Аляксандр МАЛЯР
Здымак 5.
▼Будучы механік, навучэнец Жыровіцкага каледжа Арцём Маляр замацоўвае сваю хлебаробскую іпастась пад куратарствам самага добразычлівага і адначасова строгага дарадчыка – бацькі: для вадзіцеля райаграсэрвіса Аляксандра Маляра гэта дваццаць трэцяя ўборачная. Як жа прыемна і ганарова, калі бацька за сына, а сын за бацьку.

Марына ГАЎРЫЛЕНКА  і Генадзій СТРАМАВУС
Здымак 6.
▲Сваё смачнае слова ў жніве гаворыць і повар-раздатчык райаграсэрвісаўскай сталоўкі Марына Гаўрыленка. Абеды з дастаўкай у поле з абавязковай фірменнай прыправай «смачна есці!» вельмі вынікова працуюць на ўраджай, што засведчвае і вадзіцель Генадзій Страмавус.

Аксана ЛЯУТА

Здымак 7
▼Галоўны аграном райаграсэрвіса Аксана Ляута на жніўным полі – у сваёй прафесійнай стыхіі. Пшаніца тут нядрэнна ўрадзіла. Але як спецыяліст Аксана пераканана, што 42 цэнтнеры з гектара – не мяжа, над чым і мяркуе працаваць у далейшым.

Вольга БАРАДЗІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.