Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

Ляховичи· Надвор’е ў доме. У кватэрах ляхавічан, школах, дзіцячых садах, установах аховы здароўя, адміністрацыйных будынках пацяплела. Як паведаміў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Мядзвецкі, у мінулую пятніцу, 12 кастрычніка, сёлетні ацяпляльны сезон пачаўся. Па традыцыі пацяплелі спачатку батарэі ў навучальных установах і цэнтральнай раённай бальніцы. Паэтапна цяпло пайшло і ў жылы сектар. 15 кастрычніка былі падключаны да цеплазабеспячэння 90 працэнтаў аб’ектаў жыллёвага прызначэння. Калі ўзнікалі нейкія лакальныя праблемы, яны вырашаліся за некалькі гадзін камунальнымі службамі. Дырэктар камунгаса ўдакладніў, што, згодна папярэдніх заявак, ідзе падключэнне да цяпла адміністрацыйных будынкаў.
· Прышчэпка для Тузіка. Як расказала урач-эпізаатолаг райветстанцыі Іна Кучынская, па стане на 1 кастрычніка прышчэплены ад шаленства 3000 сабак і столькі ж катоў. У большасці выпадкаў работнікі райветстанцыі робяць прышчэпкі хатнім пітомцам падчас дваровых абходаў. Некаторыя клапатлівыя гаспадары самі прыносяць ці прывозяць хатніх жывёл для вакцынацыі ў спецыяльныя ветэрынарныя ўстановы.
· Справы пашпартныя. Начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Віктар Чарняк паведаміў, што з пачатку года нацыянальны пашпарт Рэспублікі Беларусь атрымалі 1692 жыхары раёна. Сярод іх 547 нашых землякоў, якім яшчэ не споўнілася 14 гадоў. 7 грамадзян толькі цяпер змянілі пашпарты старога ўзору грамадзян СССР. У аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі зарэгістраваліся 157 замежных грамадзян, 38 іншаземцаў атрымалі дазвол на часовае пражыванне і 19 — від на жыхарства. І толькі адзін чалавек з раёна выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў замежжа.
· Ужо другі раз на працягу кастрычніка адбыўся пажар у СВК «Дарава». У мінулую нядзелю ў 12.31 на ЦАУ Ляхавіцкага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні склада для захоўвання кармоў у вёсцы Літва. Як высветлілася, перад гэтым праводзілася закладка саломы. У выніку пажару знішчана 10 тон саломы, 80 квадратных метраў бляшанай абшыўкі склада, пашкоджана 10 тон саломы, 120 квадратных метраў бляшанай абшыўкі склада. Пацярпелых няма. Прычына пажару, як паведаміў інспектар РАНС Дзмітрый Новік, высвятляецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *