Сотрудники ЦБУ № 117 ОАО «АСБ» Беларусбанк «провели конкурс-дегустацию кулинарных изделий/фото/

Смачна-прыгожы падарунак сабе і калегам падрыхтавалі да Дня маці супрацоўнікі ЦБП №117 ААТ «АСБ «Беларусбанк». Тут упершыню правялі конкурс-дэгустацыю кулінарных вырабаў і выставу дэкаратыўна- прыкладной творчасці. Калі ў першым конкурсе званне самай заўзятай кулінаркі аспрэчвалі супрацоўніцы, то ў другім свой талент дэманстравалі дзеці банкаўскіх работнікаў — тут перамагла дружба. Самай прыгожай стравай прызнаны кулінарны шэдэўр «Грыбы на асенніх лістах» галоўнага спецыяліста аддзела рознічнага бізнесу Тамары Новік. А ў намінацыі «Самая смачная страва» — першынство за тортам «Мядовік», які спякла вядучы спецыяліст гэтага ж аддзела Наталля Грыгаровіч.
Як запэўніла начальнік ЦБП №117 Вольга Кучэйка, плануецца зрабіць такое кулінарнае спаборніцтва традыцыйным.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *