Ляховичские спасатели побывали на матче КХЛ

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях са спортам не толькі сябруюць, але і хварэюць ім, дакладней – выратавальнікі—яшчэ тыя балельшчыкі. Што і прадэманстравалі ў мінулую нядзелю, калі ў складзе міні-каманды ( мала-многа — сямёра маладых супрацоўнікаў РАНС) адправіліся на хакейны матч у сталіцу. У чарговым туры Кантынетальнай хакейнай лігі гулялі “Дынама “ (Мінск) і “АкБарс” (Казань).
— У гэты дзень на Мінск-Арэне быў сапраўдны аншлаг. Рады, што на запоўненых трыбунах знайшлося месца і ляхавічанам. Было супер! Гульня парадавала, чаго не скажаш пра лік: 2-4, на жаль, “Дынама” прайграла. Будзем спадзявацца, што рэваш беларускі клуб усё ж возьме, — расказвае адзін з ініцыятараў паездкі інжынер РАНС  Дзмітрый Новік.
Для ляхавіцкіх хакейных балельшчыкаў, супрацоўнікаў РАНС, гэта першая паездка на матчы КХЛ. Але яны ўпэўнены, што не апошняя. Спорт -гэта здорава!

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з архіва РАНС.