Восень у золаце. А ў нас урок чысціні!
Такую прыгажосць нават шкада разбураць. Але па восеньскіх законах апаламу лісцю радаваць нас зусім нядоўга
Для сямікласнікаў СШ № 1 (на здымку ўверсе) гэта не проста восеньскае прыбіранне – урок чысціні, які навучыць, у тым ліку, цаніць чужую працу.
Ужо хутка пад кастрычніцкім дажджом залаты дыван страціць сваю сённяшнюю прывабнасць і стане суцэльным бурым покрывам, слізкай перашкодай для пешаходаў.
У камунгасаўскіх прыбіральшчыкаў тэрыторыі працоўны дзень пачынаецца, пакуль большасць з нас яшчэ салодка спіць. На кожнага з шасці работнікаў участка добраўпарадкавання (трое ў горадзе, столькі ж на вёсцы) у сярэднім прыпадае па 2400 «квадратаў»: паркі, скверы, вуліцы, двары. Салідная плошча! Але чысціня патрэбна і па-за яе межамі. Таму на выручку камунальнікам прыходзяць добраахвотныя памочнікі – школьнікі, працоўныя калектывы, нераўнадушныя землякі.
А генеральнае прыбіранне перад зімой – даўняя кастрычніцкая традыцыя.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.