Восень у золаце. А ў нас урок чысціні!

Такую прыгажосць нават шкада разбураць. Але па восеньскіх законах апаламу лісцю радаваць нас зусім нядоўга

Для сямікласнікаў СШ № 1 (на здымку ўверсе) гэта не проста восеньскае прыбіранне – урок чысціні,  які навучыць,  у тым ліку, цаніць чужую  працу.

Ужо хутка пад кастрычніцкім дажджом залаты дыван страціць сваю сённяшнюю прывабнасць і стане суцэльным бурым покрывам, слізкай перашкодай для пешаходаў.
У камунгасаўскіх прыбіральшчыкаў тэрыторыі працоўны дзень пачынаецца, пакуль большасць з нас яшчэ салодка спіць. На кожнага з шасці работнікаў участка добраўпарадкавання (трое ў горадзе, столькі ж на вёсцы) у сярэднім прыпадае па 2400 «квадратаў»: паркі, скверы, вуліцы, двары. Салідная плошча! Але чысціня патрэбна і па-за яе межамі. Таму на выручку камунальнікам прыходзяць добраахвотныя памочнікі – школьнікі, працоўныя калектывы, нераўнадушныя землякі.
А генеральнае прыбіранне перад зімой – даўняя кастрычніцкая традыцыя.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Адказная за чысціню Ганна Дубоўская.