Маляваць на палях.У ляхавіцкім агракаледжы прайшоў семінар на тэму «Водаахоўны дызайн аграландшафтаў з элементамі аднаўленчага земляробства».

На мінулым тыдні ў ляхавіцкім агракаледжы абмяркоўвалася цікавая і даволі новая тэма для беларускага АПК. Кіраўнік праекта «Агра-Эка-Культура» эксперт па пермакультурным дызайне і арганічнай сельскай гаспадарцы Вольга Шчыглінская правяла для навучэнцаў семінар на тэму «Водаахоўны дызайн аграландшафтаў з элементамі аднаўленчага земляробства».

На ім закранулася тэма пермакультуры – падыходу да праектавання навакольнай прасторы і сістэмы вядзення сельскай гаспадаркі, заснаванага на ўзаемасувязі прыродных экасістэм. Адзін з плюсаў гэтага падыходу – пры ім не выкарыстоўваюцца хімічныя ўгнаенні, пестыцыды, не трэба абавязкова ўзворваць зямлю, усё грунтуецца на экалагічным балансе.

Новыя веды навучэнцы адразу прымянілі на практыцы – з дапамогай эксперта размецілі севазварот на палях у Каменцы.
Акрамя ведаў у галіне сельскай гаспадаркі, рабяты атрымалі мноства эмоцый падчас майстар-класа па сальсе, што праходзіў у перапынку семінара.

Больш фота ТУТ. 

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота аўтара.