Ляховичане приняли участие в областном фестивале и завоевали дипломы

Вакал, аўтарская песня, фальклор, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і многае іншае – у такіх намінацыях прэзентавалі свае таленты на абласным фестывалі творчасці “Разам мы мацней” людзі з абмежаванымі магчымасцямі. З усіх раёнаў Брэстчыны з’ехаліся ў грамадска-культурны цэнтр члены Беларускага таварыства інвалідаў, госці. Сярод іх іляхавічанкі землякі Анастасія Ракашэвіч, Галіна Малевіч, Людміла Фаміна, Алена Камінская і Вольга Таранда. Кожны з іх прэзентаваў сваё хобі. Напрыклад, Насця захапляецца вышыўкай, Галіна вырабляе з тканіны шыкоўныя кветкі і кошыкі. Людміла Фаміна і Алена Камінская прыгожа спяваюць, на фестывалі яны паказалі фальклорны абрад “Заручыны” і заслужылі дыплом III ступені.
Вольгу Таранду ляхавічане і не толькі добра ведаюць як рамесніка, які з дапамогай пруткоў і кручка вывязвае адмысловыя цацкі. У намінацыі “Мастацкая творчасць” наша Вольга прызнана пераможцай фестывал. з уручэннем дыплома I ступені.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.