Будуем сваё жыццё. Раённыя інфармацыйна-прапагандысцкія групы працавалі на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіччыны

Адна з іх, пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Калбаса, пабывала на сходзе райботнікаў райпо. Ён расказаў прысутным пра традыцыі суверэннай Беларусі. Ужо 28 гадоў наша краіна – незалежная дзяржава, якая ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця і мае гераічную гісторыю, якой ганарыцца кожны грамадзянін, багатую культурную, духоўную спадчыну, слаўныя традыцыі, пералічваць якія можна бясконца. Беражліва захоўваем старадаўнія і прымнажаем новыя. Так, у дні навагодніх і калядных святаў ў Беларусі ўшаноўваюць тых, хто ўнёс важкі ўклад у справы міласэрнасці і гуманізму – уручаецца прэмія «За духоўнае адраджэнне». З кожным годам усё больш і больш прыхільнікаў ў рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае».
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» – блізкая сэрцу падзея для ўсіх, хто ведае свае карані і шануе гістарычную спадчыну. З 1999 года пачынае сваю гісторыю Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі. Традыцыйным стала штогадовае правядзенне рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя
збірае сяброў»). За 10 гадоў існавання святкаванне стала яскравым сімвалам брацкага сяброўства народаў Беларусі, Расіі і Украіны. Захаванню і развіццю духоўнай спадчыны краіны садзейнічае штогадовае свята беларускай пісьменасці, якое адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Як не ўзгадаць сімвалічныя ўрачыстасці – ушанаванне працаўнікоў вёскі, падтрымку таленавітай моладзі, дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» і шэраг іншых мерапрыемстваў, якія сталі добрай традыцыяй.
Як рэалізуецца жыллёвая палітыка ў Брэсцкай вобласці паведаміла начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Завадская. Хто мае пазачарговае права на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылых дамоў, маханізм прада-стаўлення льготных крэдытных рэсурсаў і субсідый – асноўныя тэмы выступлення.
Асабліва зацікавіла прысутных інфармацыя пра будаўніцтва ў Ляхавіцкім раёне. Сёлета па стане на 16 снежня тры мнагадзетныя сям’і атрымалі льготныя рэсурсы ў ААТ «АББ Беларусбанк» для паляпшэння жыллёвых умоў шляхам набыцця жылля. Райвыканкамам прынята 35 рашэнняў аб прадастаўленні грамадзянам субсідый, у тым  ліку на будаўніцтва жылля ў шматкватэрніках і на індывідуальную забудову.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.