Запрашэнне на сустрэчы ў Ляхавічы

Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма прапануе землякам цікава і змястоўна правесці гэтыя выхадныя.
12 студзеня ў 15 гадзін усіх жыхароў і гасцей горада Ляхавічы сардэчна запрашаюць на канцэрт «Калядныя сустрэчы», які адбудзецца ў Ляхавіцкім ГДК (уваход свабодны).
А ў 14 гадзін у гэты ж дзень адбудзецца першы этап беларускай лігі гістарычных сярэдневяковых баёў. Месца правядзення –спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна (уваход таксама свабодны).