СУП «Белазем’е» .Ёсць стымул для стараннай працы

На сельгаскарце Ляхавіччыны два з паловай гады назад з’явілася СУП «Белазем’е», якое з’яўляецца часткай ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат».

Камбайнеры Аляксандр і Ігар Буйкевічы.

Сельгаспрадпрыемства няспешна, але ўпэўнена набірае абароты. Тэрыторыя больш за 5 300 гектараў стала пляцоўкай для вырошчвання збожжавых і зернебабовых, догляду за буйной рагатай жывёлай. Кожны эканамічны плюс тут успрымаец-ца як добры стымул і станоўчая ацэнка. Так, сёлета валавы збор алейнага насення рапсу склаў больш за 756 тон, што на 9,1 працэнта больш мінулагодняга паказчыка, а ўраджайнасць – больш за 25 цэнтнераў з гектара.
Сельгасработы на фінішы, і самы час узгадаць прозвішчы тых, хто добрасумленнай працай уносіць уклад у развіццё маладой гаспадаркі.
Цвёрда і ўпэўнена наразае палі «Белазем’я» на роўныя палосы механізатар Віктар Коршун. Адказны і надзейны, ён на «ДжонДзіры» якасна падрыхтоўвае зямлю да сяўбы і акуратна засявае яе яравымі і азімымі культурамі. Падчас уборачнай на адвозцы зерня вызначыліся вадзіцелі Андрэй Ланкуць і Іван Грыцкевіч, сярод камбайнераў – Аляксандр Буйкевіч і іншыя. На нарыхтоўцы кармоў на «Ягуары» плённа шчыраваў вадзіцель Дзмітрый Гурыновіч.
Сярод лепшых працаўнікоў і вадзіцель Віктар Кульбіцкі, аператар машыннага даення Альхоўскай МТФ Ганна Столяр.
Да прафесійнага свята адзна-чаны Падзячнымі пісьмамі Бяро-заўскага раённага камітэта Бела-рускага прафесійнага саюза аграпрамысловага комплексу кладаўшчык Таісія Жытко, трактарыст-машыніст Леанід Максімчык, вадзіцель Леанід Сяргей.
Калектыў «Белазем’я» – гэта больш за 140 працаўнікоў, сярод іх і маладыя спецыялісты. Так, сёлета ўлілася ў каманду СУП эканаміст Таццяна Абравец. І калегі ўжо заўважылі яе стараннасць у рабоце.
– Напярэдадні прафесійнага свята шчыра ўдзячны калек-тыву за працу, нераўнадушнае стаўленне да справы. Паказчыкі вытворчасці дазваляюць планаваць заўтрашні дзень. Сёння ў Малым Гарадзішчы ўзводзіцца пляцоўка па адкорме бычкоў на 1 200 галоў, у планах будаўніцтва ў Альхоўцах малочнатаварнага комплексу больш як на 600 галоў, – адзначае дырэктар СУП «Белазем’е» Міхаіл Мыслівец.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.