Фотофакт: на территории реки Ведьма в Ляховичах появился новый мост

Рака Ведзьма ў райцэнтры – аб’ект прыцягальны не толькі для аматараў у сезон паплаваць-адпачыць, але і для рыбакоў.
Водную акваторыю аблю-бавалі і лебедзі. Сёлета птушкі нават засталіся зімаваць, таму можна зрабіць выснову, што тут ім камфортна.
Камунальнікі ўвагу да прыбярэжнай тэрыторыі праяўляюць пастаянна: абсталёўваюць пляж, абкошваюць траву, падсыпаюць пясок і г. д. Акрамя іншага, уладкоўваецца стаянка для транспарту, а летась узяліся за добраўпарадкаванне крыніцы. Днямі адзін з берагоў Ведзьмы ўпрыгожыў масток з ажурнымі выкаванымі поручнямі. Ён мае не толькі дэкаратыўнае значэнне, але і практычнае – злучае дзве часткі прыбярэжнай паласы. Даўжыня мастка каля 16 метраў, шырыня – 1,4 метра. Прычым, зроблены ён з акцэнтам на трываласць: дошка для пакрыцця выбрана якасная – дубовая. Сама аснова моста замацавана на дзвюх бетонных асновах на анкерах, падзяліліся тэхнічнымі нюансамі ў камунгасе. Такі сюрпрыз у Год малой радзімы для ўсіх ляхавічан і гасцей горада падрыхтавалі камунгас і спонсары.
Падарунак паспелі ацаніць юныя землякі, якія з бацькамі пракладваюць новы прагулачны маршрут і з радасцю перабягаюць праз мост.

Наталля ПЕРАПЕЧКА
Фота аўтара.