Ляхавіччына: жыццё складаецца з імгненняў і падзей /фота/

Жыццё складаецца з імгненняў і падзей, лёсаў людскіх і нашага агульнага — любімай краіны. Яно не стаіць на месцы. Спынімся-азірнёмся на пройдзенае за гэты год і ўбачым мноства яркіх фрагментаў. Сярод іх і тыя, якія трапілі ў кадры «ЛВ». Выразныя і вызначальныя сюжэты, знаёмыя і новыя прозвішчы герояў дня, падзеі, якія сталі пачаткам вялікіх спраў і маюць стваральны працяг. З перспектывай — гэта цудоўна, гэта матэрыялізаваная сувязь часоў, такое вось трыадзінства ўчора-сёння-заўтра.

Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Ляхавіцкім, Баранавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі падпісалі іх кіраўнікі.

520-годдзе Ляхавіч прайшло непаўторна, святочна і ўрачыста. Сярод тых, хто віншаваў землякоў, — хор імя Цітовіча.

Сёлета наш Курган Вечнай Славы прымаў урачыстасці з нагоды Дня Перамогі 45-ы раз.

Год Кнігі супаў з юбілеямі класікаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа, з творчасцю якіх ляхавічане знаёмяцца з дзяцінства.

Старты бываюць не толькі спартыўныя, але жыццёвыя, прафесійныя, творчыя. Як жа жыццесцвярджальна, калі яны паспяховыя і незапозненыя! У многіх нашых землякоў так і атрымліваецца!

Ключы ад службовага жылля маладым спецыялістам- сям'і ўрачоў Марчыкам уручылі на святкаванні Дня Рэспублікі.

Гімназіст Антон Краўцэвіч сёлета перамог у рэспубліканскім конкурсе даследчых работ па рускай мове і літаратуры. Рада за яго настаўніца Людміла Раманенка.

Нядаўні выпускнік медуніверсітэта, а сёння загадчык рэнтгенкабінета ЦРБ Сяргей Памазанскі працуе на новым абсталяванні. Ён дапамагае людзям.

Выхаванка Ляхавіцкай ДЮСШ Кацярына Рабцэвіч перамагла на адкрытым першынстве Еўропы па самба.

Кожнае наваселле мінулага года для жыхароў раёна — падзея чаканая, светлая і радасная. Ключы ад новых кватэр атрымалі многія нашы землякі, расчынілі дзверы пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі некаторыя аб’екты сацыяльнай сферы, адрамантаваны мост праз раку Ведзьма ў райцэнтры. І сёння будаўнічыя і рамонтныя работы працягваюцца па новых адрасах: гарадская паліклініка, будынак РАУС, апартаменты суда Ляхавіцкага раёна, жыллё — гэты пералік хутка яшчэ больш «падрасце». Маладзей, горад, якому споўнілася 520 гадоў, маладзейце, вёскі раёна! Усё разам гэта — наша маленькая радзіма!

Новы ляхавіцкі мікрараён на вул. Інтэрнацыянальнай.

Адрамантаваны і рэканструяваны Востраўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Ляхавіччына: жыццё складаецца з імгненняў і падзей /фота/

  • 02/01/2013 в 18:14
    Permalink

    Плодотворный год для района. Умелое руководство приносит богатый урожай успехов и достижений. Пусть старты продолжаются. Люди прославляют район- слава им!Ляховичане везде, в разных странах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *