Кантроль з папярэджаннем

У апошнія гады прыняты шэраг канструктыўных мер, накіраваных на скарачэнне колькасці падаткаў і падатковай справаздачнасці, укараненне электроннага дакументазвароту і дыстанцыйных формаў абслугоўвання плацельшчыкаў, павышэння якасці і інфармавання, правядзенне мерапрыемстваў папераджальнага характару, удасканаленне і спрашчэнне заканадаўства аб падатках і зборах. У рэспубліцы ўзяты курс на спрашчэнне ўмоў вядзення бізнесу.

Варта адзначыць, што акцэнт у кантрольнай рабоце зроблены на правядзенне мерапрыемстваў папераджальнага характару, у прыватнасці – камеральны кантроль (без выхаду да плацельшчыка, на падставе аналізу і супастаўлення даных, што маюцца ў базах падатковых органаў). Камеральны кантроль з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Улік рахункаў-фактур» дазваляе плацельшчыкам самастойна ліквідаваць выяўленыя парушэнні і пазбегнуць адказнасці.
Асноўныя парушэнні, выяў-леныя ў ходзе камеральнага кантролю, звязаны з устанаўленнем фактаў заніжэння падатковай базы па ПДВ, невыкананнем суб’ектамі гаспадарання устаноўленага заканадаўствам парадку прыняцця да выліку сум ПДВ.
Па выніках правядзення камеральнага кантролю за 2019 год у адрас плацельшчыкаў інспекцыя МПЗ па Баранавіц-кім раёне накіравала 5349 апавяшчэнняў. Сума добраахвотных паступленняў падаткаў ад плацельшчыкаў, якім накіроў-валіся паведамленні, склала 1372,8 тысячы рублёў.
Інспекцыя МПЗ  па Баранавіцкім раёне.