Аўтамабіль – для цвярозага

У чэрвені на тэрыторыі раёна праходзіла дэкада пад умоўнай назвай “Алкатэст”.
З пачатку года супрацоўнікі АДАІ затрымалі 29 вадзіцеляў за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, у перыяд дэкады – 7. Згодна з часткай 1 артыкула 18.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане накладаецца штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь (ад 10,5 мільёна да 21 мільёна рублёў). Акрамя таго, гора-вадзіцель пазбаўляецца права кіравання на 3 гады.
Калі за рулём п’яны – машына становіцца крыніцай павышанай небяспекі. І нельга думаць, што вам асабіста ці вашым блізкім яна не пагражае. Калі вы ведаеце, што вадзіцель дакладна не цвярозы, паведаміце пра гэты факт у дзяжурную часць РАУС па тэлефонах 2-48-37 ці 102. Толькі пры цесным узаемадзеянні грамадскасці і дзяржаўтаінспекцыі можна папярэдзіць бяду. Дарэчы, падчас дзеяння “Алкатэста” з дапамогай нераўнадушных грамадзян быў затрыманы нецвярозы вадзіцель.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы   дзяржаўтаінспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *