Ляхавічы: арганізаваны зімовыя забавы

Сапраўдны сюрпрыз зрабілі сёлета работнікі Ляхавіцкай ЖКГ маленькім і дарослым жыхарам райцэнтра. На плошчы Леніна, вакол гарадской ёлкі, кожны дзень з 10 да 13 і з 14 да 17 гадзін, уключаючы выхадныя, усе жадаючыя могуць бясплатна пракаціцца ў прыгожых распісных санях, запрэжаных канём. Ініцыятыву райвыканкама наладзіць зімовыя забавы гараджан камунальнікі падтрымалі з вялікай ахвотай. Зрабілі ўтульны вазок, прыбралі вазніцу — і калі ласка, звініце званочкі!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *