Паслядоўнікі Астапа Бэндэра не спяць

Камп’ютары сталі часткай нашага жыцця. Але і на віртуальнай прасторы трэба быць асцярожным.

Столькі развялося паслядоўнікаў вялікага камбінатара Астапа Бэндэра, што нават дзіву даешся. Неаднойчы даводзілася чуць пра махляроў на любоўным фронце. Напрыклад, па інтэрнэце мужчына знаёміцца з жанчынай альбо некалькімі адразу, засыпае кампліментамі і абяцаннямі — аж да вяселля. Калі патэнцыяльная нявеста, як гаворыцца, «клюнула» канчаткова і беспаваротна, як бы знянацку «жаніх» скардзіцца на «часовыя праблемы ў бізнесе». І знаходзяцца такія, хто не можа віртуальнага каханага пакінуць без дапамогі: жанчыны перадаюць махлярам зберажэнні, каштоўнасці, нават бяруць крэдыты, каб падтрымаць грашыма. А жаніх… знікае разам з кругленькай сумай. Што застаецца ахвяры такога махлярства? Некаторыя звяртаюцца за дапамогай у праваахоўныя органы, іншыя саромеюцца.
Дарэчы, у ролі адмоўнага героя можна выступаць і далей. Падобны выпадак адбыўся ў мінулым годзе з маладым ляхавічанінам. Юнак вёў актыўную перапіску з прадстаўніцамі прыгожай паловы ў папулярных «Адна-класніках». Адна з дзяўчат папрасіла пакласці ёй грошы на тэлефон з яго банкаўскай карткі. Юнак, не доўга думаючы, паведаміў аферыстцы пін-код карткі. А дзяўчына скарысталася гэтым неабдуманым крокам не аднойчы…
Як сёння купляюць ці прадаюць аўтамабілі? Зноў жа многія з дапамогай інтэрнэту. Шматлікія аб’явы можна без праблем знайсці на разнастайных сайтах. Літаральна месяц таму многія звярнулі ўвагу на заманлівую прапанову (толькі за суткі было звыш 5000 праглядаў) аб продажы «добрага» аўтамабіля за невялікі кошт, у пацвярджэнне — прыгожы фотаздымак і апісанне: «Аўтамабіль як новы, у выдатным стане, без драпін, ніякіх пашкоджанняў, не трапляў у аварыі, рухавік — без праблем…». Праўда, для сувязі — толькі адрас электроннай пошты, бо сам гаспадар «пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Англію». Зацікаўленыя звязаліся з прадаўцом па інтэрнэце і ў адказ атрымалі электронны ліст. Вось вытрымкі з яго (захоўваючы арфаграфію арыгінала): «…вы идёте в банк и отправите деньги на имя своей матери, например, которая, допустим находится в Лондоне. Тогда вы высылаете мне копию квитанции по электронной почте. Я проверю, и приеду в Минск, чтобы показать автомобиль. Вы будете проверять все документы, автомобиль, всё что вы хотите, тогда мы будем вместе идти в банк. Тогда вы измени- те название приемник на мое имя, и когда я вернусь в Англию — я получу деньги…» Магчыма, хтосьці трапіў і на гэту вудачку махляроў і пераслаў ім грошы — «усяго 2 700 умоўных адзінак…». Не грэбуюць махляры і больш дробнымі сумамі. Ляхавічанін, дарэчы, раней судзімы, узяў у знаёмых 5 тысяч расійскіх рублёў з умовай, што на тысячу купіць прадукты, а рэшту верне. На справе ні прадуктаў, ні рэшты так і не дачакаліся.
А колькі прыкладаў, калі спачатку грамадзяне перадаюць камусьці немалую суму грошай на набыццё аўтамабіля, а сам транспартны сродак так і не трапляе да пакупнікоў. І ім даводзіцца бегаць па міліцыі і судах у пошуках праўды. А ўсяго гэтага можна было б пазбегнуць, калі праявіць пільнасць і ўважлівасць.
Між іншым, як адзначыў начальнік штаба РАУС Андрэй Шанец, махлярства караецца штрафам ці папраўчымі работамі да двух гадоў, ці абмежаваннем волі да трох гадоў. За махлярства ў буйных памерах можна апынуцца за кратамі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Паслядоўнікі Астапа Бэндэра не спяць

  • 24/01/2013 в 14:29
    Permalink

    Не обошла эта проблема и Ляховичи. К ученику одной из школ на страничке социальной сети «ВКонтакте» «попросился» в друзья некий В. Мальчик принял заявку. В, как «настоящий «друг» начал давать советы, чтобы набрать баллы в интернет –игре “Копатель онлайн”. Мальчик осторожничал, постоянно переспрашивая , бесплатно ли это. В итоге- со счёта телефона школьника снято 300 тысяч рублей. Будьте бдительны.

  • 26/01/2013 в 23:07
    Permalink

    Да вообще, не один нормальный ресурс не запросит конфиденциальные данные, и не то что пин карточки, а даже номер телефона, и не один нормальный человек не «отдаст» их… все остальное — неизлечимо! тут не только бдительным надо быть, но и проявлять сообразительность!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *