Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Дзень Перамогі – самае галоўнае і дарагое свята для кожнага з нас. У гэтым свяце аб’яднаны гонар і захапленне, смутак і горыч страт.
Час усё больш і больш аддаляе нас ад пераможнай вясны 1945 года, але ва ўдзячнай людской памяці не згасае подзвіг герояў той вайны. Вечны агонь, які гарыць каля помнікаў і абеліскаў, – сімвал славы і нашай вечнай удзячнасці тым, хто абараняў свабоду і незалежнасць Радзімы.

Дарагія салдаты Перамогі! Вашы вопыт і мудрасць, як і раней, уносяць адчувальны ўклад ва ўмацаванне міру і выхаванне патрыятызму ў падрастаючага пакалення, садзейнічаюць развіццю і росквіту кожнага кутка нашай малой радзімы. І сёння наш святы абавязак – добрасумленнай працай захоўваць здабыты мір.
Паважаныя ветэраны і жыхары раёна, жадаем вам моцнага здароўя, міру, цяпла і дабрабыту! Са святам!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія ветэраны Вялікай   Айчыннай вайны, паважаныя жыхары горада і раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з 75-годдзем Вялікай Перамогі!
Назаўжды застанецца вяршыняй гісторыі нашай краіны той дзень, які прынёс нам Перамогу. Ён аб’яднаў у сабе слёзы смутку і радасці, боль страт і вялікую самаахвярнасць. Гэты дзень дарагі для ўсіх пакаленняў.
Мы схіляемся перад удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, якія падарылі светлае і мірнае неба над галавой, прадвызначылі дастойнае жыццё для многіх пакаленняў, паказалі прыклад высакароднасці і сапраўднага патрыятызму.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, працаўнікі тылу, вязні фашызму. Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены спакоем і цяплом родных і блізкіх.
Моцнага вам здароўя, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
З павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.