Где в Ляховичском районе работала сапёрно-пиротехническая група?

Выкарыстана ілюстрацыя


Рэшткі Вялікай Айчыннай вайны час ад часу нагадваюць пра сябе і ў нашым раёне. Днямі ў Мыслабажы працавала сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 7404 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Там, як устанавілі спецыялісты, знойдзены 75-міліметровы артылерыйскі нямецкі снарад. Небяспечную знаходку абясшкодзілі на падрыўной пляцоўцы каля вёскі Карані.
Яшчэ адно рэха Вялікай Айчыннай вайны аб’явілася каля Малога Падлесся. Для бяспекі месца, дзе выявілі выбухованебяспечны прадмет, аператыўна перакрылі. Ваеннаслужачыя знішчылі 122-міліметровы артснарад, расказаў рэдакцыі камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы Алег Аршынаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.