Гэты майстар наладзіць усё. Працоўная біяграфія Анатолія Максімчыка ў ТАА «Трансэлектракамплект» пачалася з моманту заснавання прадпрыемства

Працоўная біяграфія Анатолія Максімчыка (на здымку) у ТАА «Трансэлектракамплект» пачалася, лічы, з моманту заснавання гэтага прыватнага прадпрыемства, што вядома далёка за межамі нашага раёна.

Анатолій Уладзіміравіч – настаўнік, які не толькі паказвае майстар-клас на розным абсталяванні, па настройцы і запуску станкоў, але заўжды гатовы прыйсці на дапамогу.
Адзін з яго вучняў – сын Яўгеній, які працуе ліцейшчыкам побач з бацькам.
– Анатолій Максімчык – прыклад добрасумленных адносін да прафесіі. За 15 гадоў работы на «Трансэлектракамплекце» паказаў выдатныя навыкі, дакладна асвоіў тэхналогію выпуску прадукцыі. Ён карыстаецца павагай сярод сваіх калег і аўтарытэтам у моладзі, – адзначае намеснік дырэктара ТАА Яўгеній Сяргей.
Партрэт Анатолія Максімчыка занесены на Галерэю славы Ляхавіцкага раёна.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.