Ляхавіччына: узнагароджаны пераможцы традыцыйнага раённага конкурсу «Чалавек года»

Лаўрэатам конкурсу «Чалавек года» узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук.

У Ляхавічах   на сходзе актыву органаў выканаўчай улады, мясцовага кіравання і самакіравання былі  ўзнагароджаны пераможцы  традыцыйнага раённага конкурсу «Чалавек года».

Імі сталі:
старшыня СВК «Шлях новы» — аднаго з лепшых сельгаспрадпрыемстваў не толькі Ляхавіччыны, але і Брэстчыны — Аляксандр Вашчук;
галоўны аграном славутага СВК «Ляхавіцкі», неаднаразовы пераможца абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў на жніве Іван Вітко;
лепшы прадпрымальнік Брэстчыны, ініцыятар, стваральнік і кіраўнік аўтацэнтра «Вікторыя» Віктар Шчука;
начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў, пад чыім кіраўніцтвам другі год запар раённы аддзел унутраных спраў стаў лепшым на Брэстчыне;
галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» Вольга Барадзіна;
педагог з вялікай літары, чыіх энергіі і запалу хапае не толькі на выкананне прафесійных абавязкаў, але і дабрачынныя справы, дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталля Маслоўская;
самадзейны кампазітар і выканаўца, кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Народныя музыкі» ГДК Эдуард Сіліцкі;
спартсменка, пераможца і прызёр спаборніцтваў рознага ўзроўню па самба і дзюдо, у тым ліку і міжнародных, выхаванка ДЮСШ і вучаніца СШ № 1 Кацярына Рабцэвіч.
Дастойная адзнака дастойных людзей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *