Самы здаровы лагатып

Як расказалі ў райЦГіЭ, днямі падведзены вынікі творчага конкурсу па стварэнні лепшага лагатыпа «Ляхавічы – здаровы горад».
У ім прынялі ўдзел 26 землякоў – прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Да лагатыпа прад’яўляліся наступныя патрабаванні: арыгінальнасць, універсальнасць, выразнасць, функцыянальнасць, паўната раскрыцця тэмы і іншыя. Па выніках грамадскага галасавання, лепшымі прызнаны работы гімназісткі Кацярыны Суднік, Дар’і Юруць з ЦДАДіМ (яны адзначаны дыпломамі райвыканкама адпаведна ІІІ і ІІ ступеняў). А абсалютным пераможцам конкурсу стала супрацоўніца райЦГіЭ Святлана Кухта. Прапанаваны ёю лагатып будзе выкарыстоўвацца ў СМІ, пры вырабе інфармацыйнай, рэкламнай прадукцыі, падчас выставак і г. д.