Ляхавіччына прымала ўдзельнікаў дзіцяча-юнацкага фальклорнага фестывалю «Радавод»

Танцавальны калектыў «Надзея» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На працягу двух дзён Ляхавіччына прымала ўдзельнікаў дзіцяча-юнацкага фальклорнага фестывалю «Радавод». У райцэнтр, дзе праходзіў занальны агляд творчасці юных талентаў, сабраліся самадзейныя артысты з Баранавіч і Баранавіцкага раёна, Ганцавіч, Пружан і Бярозы. Наш раён прадстаўлялі самадзейныя фальклорныя калектывы з СШ № 1, СШ № 2, гімназіі, Тальмінавіцкай, Ліпскай, Конькаўскай сярэдніх школ, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Кожны калектыў падрыхтаваў праграму, у якой былі народныя абрады, песні, танцы — усё ад нашых бабуль — на тэму вясенне-летняга цыкла. Юныя збіральнікі і захавальнікі беларускай народнай творчай спадчыны прывезлі з сабой таксама экспанаты на выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паказвалі майстар-клас работы з прыроднымі матэрыяламі. Уразіла і намінацыя «Бабуліна кухня».
Усе калектывы атрымалі ад журы карысныя рэкамендацыі, асаблівая ўвага была ўдзелена беларускім нацыянальным касцюмам — рарытэтным і рэканструяваным. Што дытычыць нашых юных збіральнікаў нацыянальнага скарбу, то зноў гаварылі пра фальклорны калектыў з СШ № 1 г. Ляхавічы «Кужалёк», якім шмат гадоў кіруе настаўніца Наталля Сідор. Сёлета ў яго складзе новыя ўдзельнікі — вучні 5-х класаў.
Абласны фальклорны фестываль юных талентаў пройдзе ў маі ў горадзе Іванава.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Ляхавіччына прымала ўдзельнікаў дзіцяча-юнацкага фальклорнага фестывалю «Радавод»

  • 15/02/2013 в 16:48
    Permalink

    Молодцы все. Очень рада за «Кужалек»!

  • 16/02/2013 в 21:09
    Permalink

    Поздравляю «Кужалёк» и Наталью Николаевну Сидор. Так держать!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *