Пра краіну і яе незалежнасць. У мінулы чацвер на Ляхавіччыне працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы

Традыцыйныя формы зваротнай сувязі з насельніцтвам заваявалі высокі давер сваімі эфектыўнасцю і рэзультатыўнасцю. Магчымасць задаць пытанне прадстаўнікам улады, падказаць, дзе патрабуецца іх пільная ўвага, своечасовае рашэнне, – усё гэта дазваляе скарэкціраваць планы работы, прапрацаваць накірункі дзейнасці.

Работа інфармацыйна-прапагандысцкіх груп –гэта магчымасць абмеркаваць надзённае, важныя грамадска — палітычныя тэмы, узняць сацыяльна значныя пытанні. У мінулы чацвер на Ляхавіччыне працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы, якія правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

ІПГ на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Камінскім сустракалася з працаўнікамі Ляхавіцкага раёна электрасетак, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч – з калектывам райЦГіЭ.

На парадку дня актуальныя тэмы. Сярод іх –«Рэспубліка Беларусь: упэўненым крокам па шляху незалежнасці». Знамянальныя даты, падзеі,факты – нашы дасягненні ў гістарычным разрэзе. Асобна – пра сучасную Беларусь – краіну з высокім узроўнем медыцыны і адукацыі, дзе кожны мае магчымасці самарэалізавацца і палепшыць жыллёвыя ўмовы, з дастойным узроўнем прамысловасці і развітым аграрным сектарам, са спартыўным аўтарытэтам і высокай навуковай рэпутацыяй, дзе шануюць традыцыі і народныя каштоўнасці. Рэспубліка Беларусь – краіна, якую паважаюць, з якой лічацца, і ў якой галоўны прыярытэт – чалавек.

Яшчэ адно пытанне, на якім спыняліся ІПГ падчас сваёй работы, – ахова мацярынства і дзяцінства на Брэстчыне. Работа ў гэтым накірунку – адзін з важнейшых прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Дарэчы, згодна статыстычных даных,Брэсцкая вобласць на працягу 20 апошніх гадоў займае лідзіруючую пазіцыю па колькасці народжаных сярод іншых абласцей краіны, уступаючы толькі гораду Мінску. Важны момант у дзяржаўным клопаце – сацыяльная падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Для маці, якія годна выхавалі пецярых і больш дзяцей, прадугледжана высокая дзяржаўная ўзнагарода – ордэн Маці. У 2018 годзе ордэнам Маці ўзнагароджаны чатыры нашы зямлячкі, летась – адна.

Шматдзетныя сем’і – цэнтр заўсёдных увагі, клопату і падтрымкі. Напрыклад, дапамогу да 2019 — 2020 навучальнага года атрымала 361 шматдзетная сям’я на 764 дзіцяці, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, на агульную суму 26740 рублёў.

Актыўна аказваецца і дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. У 2019 годзе ў сацыяльна- педагагічным цэнтры раёна псіхалагічна-педагагічную дапамогу атрымалі 170 дзяцей і паўтысячы бацькоў.

Гэта і многае іншае стала галоўнымі тэмамі, якія абмеркавалі падчас работы ІПГ. Калектывы не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі свае пытанні.

Маргарыта КУХТА.