Са святам, любімая Беларусь!

Паважаныя ляхавічане! Дарагія ветэраны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра  доўгі і няпросты шлях станаўлення суверэннай дзяржавы.

У святочны дзень мы выказваем вялікую ўдзячнасць нашым ветэранам. Ваш подзвіг — гэта духоўны падмурак, які фарміруе грамадзянскую свядомасць, натхняе на самаадданую працу

Сёння Ляхавіччына ганарыцца сваімі жыхарамі, якія надзелены талентам, працавітасцю і энергіяй. Мы працуем у імя дасягнення галоўнай мэты – росту дастатку кожнага чалавека, нашага рэгіёна  і эканомікі краіны ў цэлым. У нас ёсць галоўнае, што мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам – гэта наша незалежная Радзіма, суверэнная Беларусь.

Паважаныя землякі!

У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і веры ў асабістыя сілы. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.                  Раённы Савет дэпутатаў.