Ад водных да валейбольных працэдур. У Ляхавічах стартаваў турнір па пляжным валейболе

Гарадскі пляж у мінулую суботу аб’яднаў актыўных і спартыўных: тут стартаваў турнір па пляжным валейболе.

Нягледзячы на прагнозы, надвор’е ў гэты дзень спрыяла актыўнаму адпачынку. У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд: райбальніцы, РАНС, каманда «Зеніт» Івацэвіцкага РАНС і тры каманды з ААТ «Жарабковічы».

У першы дзень спаборніцтваў адбылося сем гульняў. У лідарах – каманды Ляхавіцкага і Івацэвіцкага РАНС. Але падводзіць вынікі пакуль рана – пляжныя баталіі прадоўжацца да 8 жніўня.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Больш фота ТУТ.