с 1 марта запрещена ловля щуки

Нераст шчупака пачынаецца адразу пасля таяння лёду і адбываецца на невялікіх глыбінях у прыбрэжнай зоне вадаёмаў, у поймах рэк і ручаёў. Таму правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 1 сакавіка забаронена лоўля шчупака звычайнага. Супрацоўнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету строга кантралююць захаванне прыродаахоўнага заканадаўства. Рыбаловы павінны ведаць, што лоўля шчупака ў перыяд з 1 па 31 сакавіка кваліфікуецца як правапарушэнне (згодна артыкула 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. Акрамя таго, парушальнікам давядзецца заплаціць і за шкоду, нанесеную навакольному асяроддзю.
Дапамогу інспектарам аказваюць грамадзяне, неабыякавыя да захавання прыродных багаццяў. Калі вам сталі вядомы факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, тэлефануйце ў інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету: 8-0164-62-22-42, у РАУС ці райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сяргей БАБКО,
намеснік начальніка
Ганцавіцкай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *