15 марта- День Конституции Республики Беларусь

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Менавіта прыняцце і наступнае ўдасканаленне Асноўнага Закона краіны ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Канстытуцыя — важнейшы сімвал і атрыбут суверэнітэту. Яна стала асновай для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям’і. З’яўляючыся трывалым фундаментам дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, Асноўны Закон гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзей-нічае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на значнае павышэнне якасці жыцця людзей. Мы па праву ганарымся сваёй Канстытуцыяй, перакананы, што няўхільнае ўвасабленне ў жыццё канстытуцыйных прынцыпаў — залог паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу беларускага народа.
Шчыра жадаем вам, дарагія сябры, міру, шчасця, здароўя, увасаблення ўсіх вашых планаў, натхнення на далейшыя працоўныя дасягненні дзеля росквіту Айчыны.

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                    РАЁННЫ САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *