Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і    Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята даўно стала ўсенародным. Яно сімвалізуе павагу да гераічнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію. Адзначаючы яго, мы ўшаноўваем пакаленне пераможцаў, якое адстаяла свабоду і незалежнасць нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія сумленна выканалі воінскі абавязак у гарачых кропках планеты, і тых, хто сёння стаіць у армейскім страі, і тых, хто прыйдзе ім на змену.
У гэты дзень мы віншуем усіх мужчын, на плячах якіх ляжыць адказнасць за сваю малую радзіму, за свой дом, сям’ю і дзяцей; усіх тых, хто мірнай і сумленнай працай умацоўвае нашу краіну, уносіць уклад у яе працвітанне.
Жадаем усім абаронцам    Айчыны моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.
Раённы   выканаўчы   камітэт.                                                       Раённы   Савет    дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *