Абнулілі. Схема, па якой махляры ў ляхавічан абнуляюць банкаўскія карткі, ва ўсіх выпадках, як правіла, аднолькавая

Схема, па якой махляры ў нашых землякоў абнуляюць банкаўскія карткі, ва ўсіх выпадках, як правіла, аднолькавая. Гаспадару «пластыка» тэлефануюць невядомыя і прадстаўляюцца работнікамі банка. Паведамляюць, што яго карт-рахунак спрабуюць узламаць і, каб абараніцца ад несанкцыянавага доступу, просяць назваць рэквізіты карткі. Пасля такой “паслугі” многія ляхавічане і жыхары раёна пазбавіліся немалых грашовых сродкаў. Так, 2 верасня махляры падманным шляхом завалодалі данымі банкаўскай карткі і спісалі з яе 291 рубель. Двума днямі пазней па гэтай жа схеме «адправіліся» да зламыснікаў крыху больш за 780 рублёў. 10 верасня новая ахвяра – на гэты раз зніклі 486 рублёў. Праз тыдзень яшчэ адзін гаспадар «пластыка» не далічыўся пасля званка нібыта «банкаўскага» работніка 459 рублёў. Па ўсіх фактах РАСК узбудзіў крымінальныя справы па ч. 2 арт. 212 (крадзёж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі). Дарэчы, у жніўні зарэгістравана пяць такіх выпадкаў.

РАСК перасцярагае грамадзян ад перадачы сваіх банкаўскіх і іншых рэквізітаў невядомым. Банкі не запытваюць звесткі па тэлефоне.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.