Свята вёскі Навасёлкі “Всё нам дорого здесь!”

Свята вёскі пачалося яшчэ за пару дзён да пачатку святкавання. “Вечарніца” праехалася па вёсцы, пад музычнае суправаджэнне з песнямі ўручыла запрашэнні на свята юбілярам і усім жаданым гасцям.


У гэты дзень мясцовыя культработнікі і іх надзейны памочнік , народны клуб аматараў песні , гумару і гульгі “Вечарніца”сваёй гумарыстычнай праграмай «У пошуках жаніха» стараліся ад душы , каб свята прайшло на славу. Так яно і атрымалася.
Фанфары абвясцілі пра пачатак і пакацілася свята па ўсёй акрузе. Адно дзейства змянялася другім. Навасёлкаўцаў са шчырымі словамі віншавання вітаў гаспадар усея акругі Мацюшэнка Аляксандар Іванавіч.
У сёл, як і ў людзей, ёсць свае гісторыі, біяграфіі. Багатая гісторыя і нашай вёскі. У ёй былі старонкі вытворчасці працы і незабыўнай весялосці, старонкі трагедый і старонкі гумару, але заўсёды пераважала чысціня душы і любоў да роднай зямлі. У год гістарычнай памяці па традыцыі , у выглядзе віктарыны , прайшліся па гісторыі вёскі.Прыемна тое, што яе памятаюць не толькі жыхары сталага узросту, але і больш маладое пакаленне, нават моладзь.
Колькі б ні прайшло гадоў, імёны нашых родных і блізкіх-усіх тых людзей, хто загінуў, змагаючыся за Радзіму, застануцца ў нашай памяці.
У гонар 77-й гадавіны вызвалення нашай тэрыторыі ад нямецка — фашысцкіх захопнікаў ,па традыцыі , выпускнікі 2022года усклалі вянкі і кветкі да абеліскаў загінулым  воінам.
Заслужаную порцыю ўшанаваняя атрымалі нашыя паважаныя юбіляры, каторым у гэтым годзе споўнілася па 80 гадоў: Буцько Марыя Максімаўна і Сцяпура Раіса Аляксееўна. Ёсць чаму павучыцца і натхніцца на жыццё ў гэтых жанчын. Дарэчы кажучы, Марыя Максімаўна прыйшла на свята са сваім святочным караваем, якім і пачаставалі ўсіх прысутных.
А як шчыра віталі на свяце залатую пару Цвірко Мікалай Мікалаевіч і Ядзвігі Вацлаваўна. Яны прайшлі рука аб руку многія выпрабаванні і цяжкасці і здолелі захаваць павагу, вернасць адзін аднаму, адданасць сям’і.
25 год разам, гэта таксама вялікае дасягненне. І гэта пра пра нашых сярэбраных юбіляраў — сям’ю Пархановічаў Анатолія і Святлану
Для кожнага з нас сям’я – гэта шчасце! А шчаслівая сям’я падобная на прыгожы кветка, пялёсткі і лісце якога складаюць сямейныя каштоўнасці — вернасць, узаемаразуменне, агульныя працы, агульны клопат, агульная адказнасць.
За год Навасёлкі сталі багацей на цэлых 4 маленькіх чалавечкаў!
Галоўнае, што самыя смелыя з іх разам з татам і мамайпрымалі ўдзел у парадзе дзіцячых калясак!
Вітала вёска і маленькіх зорачкак — выпускнікоў Навасёлкаўскага д/саду з танцавальнай кампазіцыяй “ Голуби”. Іх у нас сёлета дзевяць .
Таксама выпускнікоў Навасёлкаўскай школы віталі і ўспаміналі, як яны на выпускным да раніцы гуляла. Не абышлося і без Вальса выпускнікоў і сувеніраў.
Віншавалі на свяце чалавека, які больш за 40 гадоў аддаў службе людзям, у нашаму Доме культуры., былога дырэктара Навасёлкаўскага СДК Пражога Наталлю Мікалаеўну.
Сваю порцыю віншаванняў атрымаў акампаніятар Навасёлкаўскага СДК Пішч Іван Іванавіч, да якога ў гэты дзень прыйшла пенсія.
Добра , што у нас ёсць наш Іван,
які заўжды трымае баян
Ен яго не толькі трыма але яшчэ і грае.І будзе далей граць…
Мужыкі , гэта добра, а калі ў вёсцы ёсць сапраўдныя будучыя мужчыны, дык гэта за шчасце. І шчасце, што у нашай вёсцы ёсць кудзесніца, якая умее рабіць такія цуды. Гэта майстар сваёй справы, наш мясцовы парыкмахер Аня Чыстапольская. І яе група падтрымкі, нашыя хлапчукі, якім яна зрабіла шэдэўральныя стрыжкі, і ў нас атрымалася шыкоўнае дэфіле хлапчукоў. А яшчэ шыкоўнасць святу надала грым- пляцоўка( аквагрым), якую стварыла наша таленавітая зямлячка Ліза Тарлюк.
Порцыю адрыналіну госі свята атрымалі на спартыўнай пляцоўцы, якую арганізаваў Раман Станчык.
Быць сапраўдным гаспадаром у вёсцы – вялікі гонар. I калі праходзіш праз дагледжаны падворак, міжволі хочацца суцешыць крок і заглянуць на вясковую сядзібу. Менавіта з такіх гаспадароў хочацца браць прыклад. А іх у нашай вёсцы вельмі шмат. Аднымі з лепшых былі вызначаны наступныя падворкі : Пранчак Тамара, Клішэўскі Іван, Суднік Васіль і Вольга.
Выстава Адахаўшчынскага ДНТ, Кацуба Людмілы і Рамановіч Ганны здзівілі сваёй прыгажосцю і талентам. Лаўрэаты ўсіх намінацый атрымалі падарункі, у іх гонар гучалі музычныя нумары .
Па традыцыі, з інтрыгай прайшла безпройгрышная латарэя. Галоўны прыз — парка жывых зайцоў , пашчасціла выйграць Дар’і Саванчук, жыхарцы нашага аграгарадка.
Сваю порцыю апладзысментаў атрымалі госці свята з Іванаускага раёну – калетывы народнай творчасці Мотальскага СДК.
Свята завяршылася танцавальнай вечарынай «Зажигаем вместе».
Шчырыя словы ўдзячнасці спонсарам нашага свята ААТ «Шлях новы» -дырэктару Андрэй Генрыхавіч Коктыш,прафкаму ААТ «Шлях новы» , Навасёлкаўскі сельвыканкам – старшыні Навасёлкаўскага с/савета Мацюшэнка Аляксандр Іванавіч , ІП Дуньчык Ірыну Мікалаеўну магазін “Расінка”, тарговаму павільёну “Эдэм”, Дзьмітрыю Галавіну і Вячаславу Тарлюку.
Жыве і квітнее аграгарадок Навасёлкі. Будуюцца дамы, нараджаюцца дзеці, а гэта значыць, што ёсць ў нас светлая будучыня. І хто ведае, можа праз сто год на гэтым месцы будзе горад, з чаргой крамаў і паркамі адпачынку. Дакладна ведаць аб гэтым не можам, але і праз дзесяцігоддзі тут будуць жыць добрыя і шчырыя людзі.