Чысты падарунак ад камунгаса. «ЛВ» пацікавіўся, як уладкавана новая саўна ў Ляхавічах

Пад адным дахам з папулярнай не толькі ў ляхавічан гарадской лазняй па вуліцы Мінскай у прасторным памяшканні размясцілася саўна. 

Калі ахарактарызаваць інтэр’ер адным словам – шыкоўна. Утульна, зручна, прыгожа, камфортна, з настроем на пазітыў. Матэрыялы для абсталявання – каменне і дрэва. У інтэр’еры – бочка, стол, лаўкі, душ і іншае – усё, што неабходна для здаровага адпачынку. Аўтар наваселля – КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».

Адзін сеанс аздараўлення і адпачынку ў ляхавіцкай саўне каштуе
60 рублёў і разлічаны на тры гадзіны. Адначасова працэдуры тут могуць атрымліваць да 15 чалавек…

Працяг  чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Чысты падарунак ад камунгаса» ад 24 жніўня 2022 г.

Больш фота тут: 
http://www.lves.by/?p=143078