Курыць ці быць здаровым?

Слова “цыгарэта” французскага паходжання, яно азначае “маленькая цыгара”. Цыгарэты абавязаны сваім паходжаннем амерыканскім індзейцам, якія першымі сталі заварочваць тытунь у салому, трыснёг і кукурузнае лісце. Ёсць меркаванне, што курэнне ў выглядзе ўдыхання дыму некаторых раслін (напрыклад, каноплі) было ў народаў Еўразіі атрыбутам рытуальных дзеянняў.
Індзейцы, якія лічылі тытунь святой раслінай, паднеслі пачак сухога лісця Калумбу, навучыўшы яго, заадно, і спосабу іх курыць. 15 сакавіка 1496 г. у партугальскім порце прытарнаваў апошні карабель другой экспедыцыі Калумба “Эль Ніньё”, несучы на сваім борце высушанае лісце адмысловай травы для курэння. Трава была “родам” з правінцыі Табаго, і яе назвалі ў Еўропе “табак”.
Тытунь хутка распаўсюдзіўся па ўсіх краінах свету і да канца ХVІІІ ст. ужо не было ні адной краіны, дзе б ён не “прысутнічаў”.
У Расіі доўгі час ужыванне тытуню не заахвочвалася. Упершыню тытунь з’явіўся тут пры Іване Грозным. Яго завезлі англійскія купцы, ён пранік у багажы нанятых афіцэраў, інтэрвентаў і казакоў у часы смуты. У лютым-красавіку 1697 г. Пётр Аляксеевіч (Пётр І) усталяваў правілы распаўсюджвання тытуню.
“Залатым стагоддзем” тытунёвай прамысловасці лічыцца канец 40-х – пачатак 50-х гадоў мінулага стагоддзя, калі знакамітыя акцёры кіно рабілі курэнне цыгарэт і цыгар неад’емнай часткай свайго іміджу, раскошнага і таямнічага. Цыгарэта ў руках прыгожай і элегантнай жанчыны ці моцнага і ўладнага мужчыны выглядала даволі эфектна. Пра шкоду не задумваліся.
Між іншым, гісторыя цыгарэт – не самы лепшы сюжэт ва ўсёй гісторыі чалавецтва. У Францыі існуе ўнікальны ў сваім родзе музей курэння. На працягу шматлікіх стагоддзяў курэнне разглядалася аднымі як чараўніцтва, іншымі – як д’ябальская пошасць, а трэцімі – як прыкмета ўмення жыць, сведчаннем чаго з’яўляюцца выстаўленыя ў музеі фатаграфіі і карціны. У экспазіцыі прадстаўлена незвычайная калекцыя трубак разнастайных формаў, і кожная з іх мае сваю гісторыю. Тут таксама можна знайсці і брашуры пра шкоду курэння і пра тое, як можна кінуць курыць.
На жаль, сёння Беларусь уваходзіць у лік 10 самых злосных ”курцоў” Еўропы. Па розных статыстычных даных, у Беларусі кураць ад 50 да 65 працэнтаў мужчын і ад 16 да 20 працэнтаў жанчын. І гэта пры актыўнай барацьбе са шкоднай звычкай. Штогод у краіне ад хвароб, прычына якіх – курэнне, паміраюць 15,5 тысяч жыхароў.
Прыкладна такія ж паказчыкі ў Расіі. Можа быць, трохі ніжэйшыя. У 15 гадоў рэгулярна кураць 20 працэнтаў юнакоў і 14 — дзяўчат.
Ва універсітэце штата Індыяна, ЗІПА было праведзена даследаванне, якое выявіла, што пасля забароны курэння на тэрыторыі адной акругі ўзровень шпіталізацый людзей з сардэчнымі прыступамі панізіўся на 70 працэнтаў. Адначасова пацвердзіўся тэзіс, што курэнне больш шкодзіць людзям, якія знаходзяцца побач, чым самім курцам.
Падрыхтавала Марыя ПІШЧ,
9 “А” клас.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *