Падвальны інцыдэнт. Куды спяшаліся пажарныя ў Ляхавічах?


5 кастрычніка ў 9.53 гадзіны па вуліцы райцэнтра імчалі пажарныя машыны – у РАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў падвальным памяшканні шматпавярховага дома, які будуецца.
Выратавальнікі аператыўна справіліся з пажарнай сітуацыяй. Агонь пашкодзіў драўляную перагародку, якая закрывала дзвярны праём у памяшканне, што выкарыстоўвалася для складзіравання будматэрыялаў, закураны сцены і столь. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
Па стане на 5 кастрычніка на тэрыторыі раёна зарэгістравана 29 пажараў, на якіх загінулі шэсць чалавек. Каб не стаць ахвярай агню, выконвайце правілы пажарнай бяспекі: не курыце ў ложку, не кідайце непатушаныя цыгарэты з балкона. Варта сачыць за спраўнасцю электраправодкі, станам печы і дымаходу, своечасова ўхіляць непаладкі.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.