У мінулыя выхадныя ў Ляхавіцкім раёне інспектары выявілі машыну, якая з’ехала ў кувет


Восенню большасць ДТЗ адбываецца, як правіла, у цёмны час сутак з-за нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў.
У Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі АДАІ з пачатку года выявілі 1120 парушэнняў ПДР, з якіх 90 на рахунку пешаходащ. 52 пешыя щдзельнікі дарожнага руху знаходзіліся ў нецвярозым стане, пад градусам за рулём былі 62 вадзіцелі. Не мелі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак 10 чалавек.
З 2 па 12 кастрычніка праходзіць рэспубліканская акцыя “Пешаход”.

Менавіта пешаход – самы неабаронены ўдзельнік дарожнага руху, таму павінен заўсёды быць вельмі асцярожным і ўважлівым. Дарогу варта пераходзіць хутка, але не бегчы. Падчас прагулкі неабходна абазначаць сябе флікерам, не выскокваць на праезную частку з-за прыпаркаваных машын і дрэў. Абавязак бацькоў – навучыць дзяцей правільна пераходзіць вуліцу. Выконваючы элементарныя правілы бяспечных паводзін на дарозе, можна абараніць ад бяды сябе і сваіх блізкіх.


З 1 па 5 кастрычніка супрацоўнікі АДАІ праводзілі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Алкаголь і дарога не сумяшчыльныя!”. У мінулыя выхадныя інспектары выявілі машыну, якая з’ехала ў кувет.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель недалёка ад Тухавічаў з на закругленні дарогі, не справіўся з кіраваннем, і машына ўрэзалася ў дрэва. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, мужчына 1996 г.н. не пацярпеў. Міліцыю ён не выклікаў, спрабаваў выцягнуць транспартны сродак на дарогу самастойна. Пасля ўчынення ДТЗ выпіў… За руль ён сядзе не скора – праз тры гады. Такое пакаранне прадугледжана за тое, што, з’яўляючыся ўдзельнікам ДТЗ, да праходжання агляду ўжыў алкаголь. Плюс прадугледжаны штраф ад 50 да 100 БВ.
Алкаголь – той спадарожнік, які заўсёды вядзе да бяды.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.