Мама і ваеннаслужачая — гэта пра ўраджэнку Дарава Ляхавіцкага раёна

Яна выдатная мама сына і дочкі, жонка, гаспадыня, а яшчэ старшына ў вайсковай часці 29969, што прапісана ў Ляхавіцкім раёне. Гэта пра Святлану Кендыш –   ваеннаслужачага, якая  з’яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму, адданасці справе, вернасці доўгу. У арміі Святлана не навічок, яе стаж падыходзіць да двух дзесяцігоддзяў. Прафесійны шлях ураджэнкі Дарава пачаўся з выхавальніка, калі скончыла Брэсцкі педінстытут і з 2002 года  Святлана Аляксееўна ў арміі на кантрактнай аснове.
Пра час службы расказвае з гонарам і з натхненнем. Гэта не проста праца – вучоба, адказнасць, калегі, настрой. Акрамя любімай работы займаецца спортам і вельмі любіць маляваць.
Старшыну Святлану Кендыш намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце Андрэй Паляшук характарызуе як прафесіянала, які ніколі не падвядзе.